У прыгаршчах ветру
2.07 руб.
Вага: 230 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Вершы, пераклады, эсэ. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2009. – 144 с. ISBN 978-985-6720-69-0 Кніга вядомай "паэткі, лаўрэаткі Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова і Міжнароднай прэміі імя Г. Скаварады, Ніны Мацяш "У прыгаршчах ветру". Кніга ў асноўным складаецца з творчага набытку паэтэсы апошняга часу. Гэта – даволі вялікі цыкл яе ўласных вершаў, напісаных у ХХІ стагоддзі, а таксама перакладаў на беларускую мову паэтаў французскай плеяды, твораў лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі арыгінальнай польскай паэткі Віславы Шымборскай і лепшых набыткаў знанай украінскай паэтэсы Ліны Кастэнкі, ды разгорнутых эсэ пра гэтых паэтаў. ЗМЕСТ "Трымацца скалы Любові..." (Генадзь Праневіч) Пражыла жыццё, як птушка: След яе ў паветры дзе? ***Гушкі-гушкі на растушкі... ***Не зараўняюцца спаміж людзей... ***Вясна? Гэта такая пара... ***Ад згадкі пра сяброў цяплее дзень... ***Лотаць, латак, латата... ***На гэтым балі я зусім адна... Роспач ***3елянкавая мяккая роўнядзь... 3 думкай пра бацьку 3 паўдня... ***Ляціць майго лёсу кульгавае кола... ***Лёгкі шоргат – і ціша... ***Зноўку дождж... На Дзяды ***Снег ляціць усё й ляціць наўскос... Шыпшына ў студзені Чацвёра мінакоў Пад зоркай Мілавіцай ***Ранак. Узлесак. Снег нечапаны... Не стамляе і не стамляецца адна любоў... Берагіня Улюбёны ў поле Птушкі і гнёзды 25 ліпеня 2006 Памяці Жэні Янішчыц Ліхтар Як адзаўсёды Кроў цёмная 3 табою Ён ведае ***Глыток паветра быў глытком жыцця... Звон Немажліва ***Пэўна, таму й галава пабялела... Трымайся! Ліст да В.К. Чалавечы знак Змены ў пашпарце Расці, Ганька!.. Святло загадкі Знікомасць усмешкі Спараўлянка Чорны бусел Пушчанскі князь Фінікавая пальма ***Не ўмееш быць нядобрай... Лялечка Выкапень Похапак Сухая скарынка Пераможца Арбіта Вянок Пакутніца Не грымнуцца б Выгульванне Чалавечая гліна Як ты Чарнавочка Бо й нашто На падлеткавай сцяжынцы Безабароннасць У ажынніку будняў Вечны спрэчнік... Закладніца Вязень Белая поўня Прыгожая доля İ дзеліцца з усімі праўдай сваёй... Высокае сонца... Дарога Травінка Абдуванчык Поўх Вараннё Матылёк Яшчарка Сястрычка Буся Ключык натхнёны... Душаў такой аддалечы лунае, куды зямное смецце не сягне... Лісцёвая завея Ластаўка Чытаючы Анатоля Вярцінскага: ***Вось ужо і не трэба пытацца ў людзей... ***Якое надвор'е на душы? ***Не ўсквітнела мілосць. Што ж, ну што ж... Паводле карцінаў М. К. Чурлёніса: 1. Стралок 2. Казка З. Званіца 4. Сяброўства 5. Цішыня б. Дзень Свайму былому й заўтраму шапчу: Свет шчэ ўсё гожы, шчэ ўсё каляровы... Бабіна лета ў Белаазёрску (вянок санетаў) Пераклады 3 французскай мовы Час, век, эпоха... П'ер дэ Рансар ***Да часу, калі ў свет любоў прыйшла... ***Як маладая лань – абы вясна... ***0 вочы карыя, о два агні... ***Калі бывае, што ўбаку, адна... ***Прайшло юнацтва, змаявала... Жаашэн дзю Бэле ***Маўчу пра любасць я, калі не закаханы... ***Шчаслівы той, хто ўладам на дагоду... ***Ты кажаш: дзю Бэле зусім заганарыўся... ***Мой Бог, ды як жа мне без гневу пазіраць... Жан Антуан дэ Баіф 3 цыклу "Мімы": ***Арла пераканала чарапаха... ***Глядзі назад і ўперад узірайся... ***Вар'яцтвам, не іначай, назаву я... Жану Жак Грэвэн 3 цыклу "Смехаслёзы": ***Што гэтае жыццё? Падмосткі сцэны... ***Усё да рук яны прыбралі самавіта... ***О марны чалавек! За гмахам пышны гмах... Эцьен Жадэль ***İ страх ва мне, і ўздым, то нікну, то крыляю... Амадзіс Жамэн ***Любы, хто б ты ні быў, а ў свеце ты не вольны... Пра беды Францыі Жан дэ Ля Пяруз Да музаў Жан Пасэра На смерць Цюлена, каралеўскага блазна Песенька пастуха Жан Ваклен дэ Ля Фрэнэ ***Прачніся, Францыя, даволі сну, даволі... ***Гасподзь, калі быў я гадамі ў самым квеце... 3 польскай мовы Чар шарай гадзіны Вiслава Шымборска Лясное маралітэ Здарэнне Стары прафесар Маналог сабакі, ублытанага ў справы Лабірынт Лужа Нейкія людзі Здымак з 11 верасня Хвіля Сон у летнюю ноч 3 падарожжа ў Гімалаі, якога не было Прытча 3 украінскай мовы "Я выбрала долю сабе сама..." Ліна Кастэнка ***Такі звычайны міг. İ хата пад прысадкай... Песенька з варыяцыямі ***Той лес жывы. Ён з дабратой у згодзе... ***Шчаслівіца, я маю трошкі неба... ***Над зрубам манастырскае крынічкі... ***Крушы, ламай, касуй стэрэатыпы... ***İ гляне праўда сумнымі вачамі... ***Мы выехалі ў ноч. Мы проста звар'яцелі... ***Цень чорны крута нізрынае ўніз... ***Я ніколі не звыкну... ***Не трэба класці на плячо руку... ***Ружэвінь соснаў... Арфа вечаровая... ***Ты памятаеш, ты прыехаў з прыстані... Лейтматыў шчасця ***Нічога такога не сталася... ***Настане дзень, звагомлены пладамі... Апошні канцэрт Ойстраха ў Кіеве ***Мужанёчак мой, запрагай каня... ***Паміраюць майстры, пакідаючы памяць, як рану Казачка пра трох волатаў На спілаваным ясакары ***Шукайма цэнзара ў сабе... ***Вячэрні промень, дзякую за дзень... Ніна Мацяш нарадзілася ў вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці (1943). Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моваў. Аўтарка шматлікіх зборнікаў паэзіі, перакладаў і кніжак для дзяцей. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, прэміі "Берасцейская зорка" ў намінацыі "Літаратура", Міжнароднай прэміі імя Грыгорыя Скаварады. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Выбраныя творы Ніны Мацяш перакладаліся на рускую, украінскую, англійскую, французскую, нямецкую, польскую, балгарскую ды іншыя мовы. Жыла ў Белаазёрску. Памерла ў 2008 годзе.
- *** Гушкі-гушкі на растушкі! Кій дадому давядзе... Пражыла жыццё, як птушка: След яе ў паветры дзе? Промень лашчыў, вецер гушкаў, раніў град, палохаў звер... Гушкі-гушкі на растушкі, на растушкі напавер...
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
У гэтую кнігу ўвайшлі вершы, балады і паэма, складзеныя Феліксам Баторыным, за адзінкавымі выключэннямі, у 2007–2018 гадах. Значная іх частка публікуецца ўпершыню. У творах паэта пераважаюць грамадзянская, любоўная, пейзажная лірыка, але гэтым іх тэматыка не вычэрпваецца. Паэтычнай мове аўтара ўласцівыя празрыстая прастата і складаная метафарычнасць, тонкі лірызм, які, пры ўсёй парадаксальнасці, часта арганічна спалучаецца з філасофскімі развагамі, іроніяй і самаіроніяй.
У кнігу “Скрозь кіламетры” ўвайшлі вершы і пераклады, створаныя ў 2008—2016 гадах. Паводле Насты Грышчук, трошкі іранічная інтанацыя вершаў Аляксея Арцёмава ператварае побытавыя сюжэты ў нешта выключнае, дапамагае “зрабіць з шараговага фотаздымка эцюд Дэга”.
Кніга Ірыны Багдановіч прысвечаная тром Музам яе творчасці — паэтычнай, перакладчыцкай і літаратуразнаўчай. Выданне склалі новыя вершы і пераклады пісьменніцы, а таксама артыкулы, прысвечаныя актуальным і мала даследаваным пытанням гісторыі беларускай літаратуры, якія адлюстроўваюць спектр навуковых зацікаўленняў аўтаркі. Некаторыя творы кнігі былі ў свой час надрукаваныя ў часопісах “Дзеяслоў”, “Наша вера”, “Роднае слова” і навуковых зборніках.