Выбраныя творы / Пераклады: Лявон Баршчэўскі, Яўген Буры, Юрась Бушлякоў, Алег Мінскін, Алесь Разанаў, Мікола Раманоўскі, Андрэй Хадановіч, Алесь Чобат, Ян Чыквін; Укладальнік і рэдактар: Андрэй Хадановіч. — Wrocław, Kolegium Europy Wschodniej; Менск: Логвінаў, 2011. — 352 с. Цьвёрдая вокладка.
Выданьне другое, папраўленае.
Білінгва, на беларускай і польскай мовах.
ISBN 978-83-61617-25-9 (Kolegium Europy Wschodniej)
ISBN 978-985-6991-44-1 (Логвінаў)
Паглядзець апісаньне цалкам
Том выбраных вершаў ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Чэслава Мілаша "Іншага канца сьвету ня будзе" — першая паэтычная кніга паэта, выдадзеная на беларускай мове. Прычым выйшла яна ў Вроцлаве. Дзіўна. Хаця б таму, што нарадзіўся нобэлеўскі лаўрэат у Шатэйнях на беларускай Віленшчыне, скончыў віленскую гімназію імя Зыгмунда Аўгуста, а потым юрыдычны факультэт унівэрсытэту імя Стэфана Баторыя.
Праўда, надалей, з 1937 году, Мілаш зьвязвае сваё жыцьцё з Варшавай. Па заканчэньні вайны, служыць аташэ польскай амбасады ў Нью-Ёрку ды Парыжы. Пасьля прыходу да ўлады камуністаў і з прычыны непрыняцьця іх ідэалёгіі, атрымоўвае палітычны прытулак у Францыі. Праз 9 гадоў перасяляецца ў ЗША, дзе працуе прафэсарам аддзяленьня славянскіх моваў Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Бэрклі. Памёр Чэслаў Мілаш ва ўзросьце 93 гадоў у Кракаве, дзе і пахаваны.
Мілаш лічыцца адным з найвялікшых польскіх паэтаў, а на меркаваньне савецкага паэта-эмігранта Іосіфа Бродзкага, "гэта, мабыць, самы вялікі паэт нашага часу". Аднак прызнаньне Мілашу прынесьлі найперш празаічныя творы ды пераклады. І не толькі прызнаньне, але і ўзнагароды. У 1953 годзе за раман "Захоп улады" Мілаш атрымоўвае Эўрапейскую літаратурную прэмію. Далей — літаратурную прэмію Марыяна Кістэра (1967), прэмію фонду Южыкоўскага за творчыя дасягненьні (1968), прэміі польскага ПЭН-клюбу ў Варшаве за паэтычны пераклад, Нойштадзкую міжнародную літаратурную прэмію (1978), Гугенгеймскія стыпэндыі (1974), ганаровую ступень доктара Мічыганскага ўнівэрсытэту, і ўрэшце — Ордэн Белага Арла.
Галоўная міжнародная ўзнагарода — Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры — была прысуджаная Мілашу ў 1980 годзе як пісьменьніку, "які з бясстрашнай празорлівасьцю паказаў неабароненасьць чалавека ў сьвеце, што раздзіраецца канфліктамі". Паводле ж прамовы чальца Швэдзкай акадэміі Лары Юленстэна, "сьвет, адлюстраваны Мілашам, — гэта сьвет, у якім жыве чалавек пасьля выгнаньня з раю". Таму хай вас не здзіўляе і змрачнаватая назва кнігі — "Іншага канца сьвету ня будзе".
Кніга цікавая яшчэ і з гледзішча ацэнкі працы перакладчыкаў, бо паралельна з беларускай вэрсіяй твораў прысутнічаюць арыгіналы. А ў якасьці пастскрыптуму — "POST SCRIPTUM" Чэслава Мілаша, які, дарэчы, напісаны на Віленшчыне:
Біяграфія — тое самае, што выдумка альбо вялікі сон.
На ўскрайку неба паміж бярозаў стос аблокаў адно на адным.
Жоўтыя, іржавыя вінаграднікі падвячоркам.
Быў нядоўга слугой і вандроўнікам.
Адпусьцілі мяне, і вяртаюся незнаёмай дарогай.
ЗЬМЕСТ Паглядзець зьмест цалкам
Уступ
З кнігі Ocalenie (1945)
ПРАДМОВА
З кнігі Trzy zimy (1936)
“ЦАРЫЦЫ НОЧ, ЦЯБЕ НЕ ДАСЯГАЕ…”
ПРА МАЛАДОГА БРАТА
ВЕЦЕР УВЕЧАРЫ
ЭЛЕГІЯ
АБЛОКІ
З кнігі Ocalenie (1945)
ВЯРТАНЬНЕ
У ТЫМ КРАІ
КАМПА ДЗІ Ф’ЁРЫ
ПЕСЕНЬКА ПРА КАНЕЦ СЬВЕТУ
ПРАДМЕСЬЦЕ
СКАРГА ПАНЯЎ МІНУЛАГА ЧАСУ
ЛЁС
ЗЫЧЭНЬНЕ
УЦЁКІ
У ВАРШАВЕ
Z wierszy rozposzonych (1941—1944)
КАЛЯДЫ
СЯБРОЎКА ПРЫРОДА
З кнігі Światlło dzienne (1953)
ДЗІЦЯ ЭЎРОПЫ
МАРАЛЬНЫ ТРАКТАТ
ПЕСЕНЬКА ПРА ПАРЦАЛЯНУ
АДБІТКІ
АКІЯН
ШЧАСЬЦЕ
ЗАІЛЕ
MITTELBERGHEIM
Z wierszy rozproszonych (1948—1953)
НАТАТНІК: ПЭНСЫЛЬВАНІЯ
ТЫ, ХТО ПАКРЫЎДЗІЎ
З кнігі Król Popiel i inne wiersze (1953)
НЯ БОЛЬШ
ПАВІНЕН, НЕ ПАВІНЕН
З кнігі Gusio zaczarowany (1965)
ТАМ УСТАЛЮЮЦЬ ЭКРАНЫ
З ТАГО БОКУ
ДЫТЫРАМБ
Z wierszy rozproszonych (1962—1969)
СТРУКТУРАЛІЗМ
З кнігі Miasto bez imienia (1969)
ТВОЙ ГОЛАС
ЗАКЛІНАНЬНЕ
МАЯ ВЕРНАЯ МОВА
З кнігі Gdzie wschodzi słońce i kędy zapada (1974)
ТАК МАЛА
ПРА АНЁЛАЎ
ЗАДАНЬНЕ
ДАР
МАЛЫ ПЕРАПЫНАК
НЯ ТАК
З кнігі Hymn o Perle (1982)
ШЧАСЬЛІВАЕ ЖЫЦЬЦЁ
ПАД СКОН ДВАЦЦАТАГА СТАГОДЗЬДЗЯ
ПАДРЫХТОЎКА
З кнігі Kroniki (1987)
ПАРТРЭТ З КАТОМ
ТРЫВОГА-СОН
З кнігі Dalsze okolice (1991)
СЭНС
АСОТ, КРАПІВА
НАСТУПНІК
АДАМ І ЕВА
ВЕРШ НА КАНЕЦ СТАГОДЗЬДЗЯ
З кнігі Na brzegu rzeki (1994)
СПРАВАЗДАЧА
У ПЭЎНЫМ ВЕКУ
ХТО?
МЕСТА МАЛАДОСЬЦІ
ЯШЧЭ АДНА СУПЯРЭЧЛІВАСЬЦЬ
АЛЕНУ ГІНЗБЭРГУ
АЁЙ!
ПАСЬЛЯ ПАКУТАЎ
У ШАТЭЙНЯХ
З кнігі To (2004)
ТОЕ
ДА ЛЯШЧЫНЫ
POST SCRIPTUM
НЕ РАЗУМЕЮ
МОЙ ДЗЕД ЗІГМУНТ КУНАТ
ВОЗЕРА
ПАСЬЛЯ ПАДАРОЖЖА
ГАЛАВА
ЗАБУДЗЬ
У МЕСЬЦЕ
СУМЛЕННАЕ АПІСАНЬНЕ СЯБЕ САМОГА НАД ШКЛЯНКАЙ ВІСКІ Ў АЭРАПОРЦЕ, ЗДАЕЦЦА, У МІНЭАПАЛІСЕ
НА МАЕ
БЕГ
НАД РУЧАЁМ
О!
О! GUSTAW KLIMT
O! SALVADOR ROSA
O! EDWARD HOPPER
У ЛЮБЫМ МЕСЦЫ
VOYEUR
ТАК ЗВАНАЕ ЖЫЦЬЦЁ
ПРАВІЛА
У ЧОРНАЙ РОСПАЧЫ
ПРЫКЛАД
АБУДЖАНЫ
ЗАГЛЫБЛЕНЫЯ
VIPERA BERUS
ТЭХАС
МАЙСТАР ЗАБАВАК
ВЫ, ПЕРАМОЖАНЫЯ
ПРАДСТАЎНІКІ
ГОД 1900
ОДА НА ВАСЬМІДЗЕСЯЦІГОДЗЬДЗЕ ЯНА ПАЎЛА II
НА СЬМЕРЦЬ ПАЭТА
SICILIA SIVE INSULA MIRANDAE
ПРА ПАЭЗІЮ, З ПРЫЧЫНЫ ТЭЛЕФОННЫХ ЗВАНКОЎ ПА СЬМЕРЦІ ГЭРБЭРТА
UNDE MALUM
РУЖЭВІЧ
САДОЎНІК
АДЗІН І МНОГА
АЛЬКАГОЛІК УВАХОДЗІЦЬ У НЯБЕСНУЮ БРАМУ
АБРАД
АСОБЫ
У ПАРАФІІ
МАЛІТВА
DAEMONES
ПА ЎСІМ
З кнігі “ПРЫДАРОЖНЫ САБАЧКА”
[Іншыя вэрсіі перакладаў]