Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Вялікае Княства Літоўскае ў парламенцкай сістэме Рэчы Паспалітай 1569—1763 гг.

There is no image yet
4.90 BYN
Памер: 140x200 мм
Вага: 550 г

Purchase

Няма на складзе
ГісторыяПеракладыНавуковая літаратураМедысонтБібліятэка часопіса "Беларускі Гістарычны Агляд"Рахуба Анджэй

Апісаньне

Пер. з польск. М. Раманоўскі; навук. рэд. Г. Сагановіч. — Мінск: Медысонт, 2008. — 424 с. — (Бібліятэка часопіса “Беларускі Гістарычны Агляд”). Цв. вокл.

Паводле Andrzej Rachuba. Wielkie Księstwo Litewskie w systemie parlamentarnym Rzeczpospolitej w latach 1569—1763. Wydawnictwo Sejmowe, 2002.

ISBN 978-985-6887-19-5 

У кнізе вядомага польскага гісторыка даследуецца будова і функцыянаванне інстытутаў парламентарызму Вялікага Княства Літоўскага, паказваецца іх спецыфіка і адасобленасць ад каронных мадэляў, а таксама спробы ліцвінаў утрымаць раўнавагу з польскай Каронай. Займаючыся развіццём парламенцкай сістэмы ў Вялікім Княстве, аўтар непасрэдна кранае і палітычную культуру яго тагачасных элітаў.

Шаснаццаты том кніжнай серыі Бібліятэка часопіса "Беларускі Гістрычны Агляд"

 

ЗМЕСТ

Уступ
І. Развіццё парламенцкай сістэмы ў Вялікім Княстве Літоўскім да рэформаў 1564—1566 г.
ІІ. Ад судова-адміністрацыйных рэформаў 1564—1566 г. да Люблінскай уніі
ІІІ. Перадсоймавыя соймікі
ІV. Генеральныя соймікі ў Ваўкавыску і Слоніме
V. Сойм
VI. Рэляцыйныя і паслясоймавыя соймікі
VII. Іншыя функцыі соймікаў
VIIІ. З’езды перыяду бескаралеўя
ІХ. Літоўская (віленскія) канвакацыі
Х. З’езды, арганізаваныя самім грамадствам
Заканчэнне
Спіс скарачэнняў
Бібліяграфія
Паказнік прозвішчаў

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Гужалоўскі Аляксандр
У кнізе разглядаецца важны перыяд беларускай савецкай гісторыі, вядомы пад назвай «адліга». Крытыка культу асобы і рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій, асваенне космасу і мірнай атамнай энергіі, эканамічныя рэформы і паляпшэнне матэрыяльнага жыцця людзей, нарэшце, спроба фарсіраванай пабудовы камунізму незваротна змянілі беларускае грамадства. Сабраныя пад адной вокладкай разнастайныя сюжэты ствараюць стэрэаскапічную карціну жыцця тагачаснага беларускага соцыуму, раскрываюць унутраную логіку яго развіцця.
Аўтары нумару: Алена Андросік, Thomas M. Bohn, Андрэй Вардамацкі, Васіль Варонін, Дзмітрый Віцько, Аляксей Махнач, Аляксандр Пагарэлы, Сергей Полехов, Ірына Раманава, Генадзь Сагановіч, Альбіна Семянчук.
Трусаў Алег, Баршчэўскі Лявон, Хадыка Аляксей
Гісторыя Расіі нязменна выклікала цікавасць еўрапейскіх народаў, а найперш суседзяў. Гэтая кніга ўяўляе сабой спробу даць сінтэтычнае асэнсаванне расійскай гісторыі ад Сярэднявечча да нашых дзён, з беларускага гледзішча і на беларускай мове. У аснову кнігі пакладзеныя вынікі даследаванняў як расійскіх гісторыкаў і археолагаў, так і іх калег з розных краін Еўропы. Выданне забяспечана грунтоўнай бібліяграфіяй на 12 мовах свету. У кнізе таксама змешчана вялікая колькасць ілюстрацый, частка якіх ніколі не публікавалася.