Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Творы
4.20 BYN
Памер: 145x200 мм
Вага: 820 г

Purchase

Няма на складзе
ПрозаПаэзіяЭпісталярыіЛімарыус (выдавецтва)Салавей Алесь

Апісаньне

Паэзія, проза, лісты. / Укладанне, прадмова і каментар Міхася Скоблы. — Мінск: Лімарыус, 2010. — 560 с.: іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6740-03-0

Гэта першая кніга выдатнага паэта Алеся Салаўя (сапраўднае імя Альфрэд Радзюк, 1922—1978) на радзіме. Нарадзінец Койданаўшчыны, ён у 1944 г. пакінуў Беларусь, жыў у лагерах для бежанцаў у Аўстрыі, потым настала пасяліўся ў далёкай Аўстраліі. Аднак і на чужыне ён аджыўляў душу беларускім словам, ствараючы вершы ў класічных еўрапейскіх формах. “Творамі” А. Салаўя распачынаецца серыя “Галасы Айчыны”, у якой мяркуецца выдаваць творы выбітных беларускіх пісьменнікаў.


Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі

Антон Адамовіч. Як пяяў Салавей  (КАМУНІКАТ)

Лявон Целеш. Iмя ў яго было спеўнае і звонкае — Салавей… (Народная Воля)


ЗМЕСТ (Скарочаны)

Міхась Скобла. Паладзін радзімы
Вершы
Паэмы
Вянок санетаў
Драматургічныя творы
Вершы для дзяцей
Іншамоўныя і незавершаныя вершы
Пераклады
Проза
Лісты
Дадатак. Успаміны пра Алеся Салаўя
Каментар

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

зьніжка
Кіркевіч Алесь
Свет перапоўнены інфармацыяй, а чалавек не адчувае “інфармацыйнага голаду”, каб чытаць вялікія кніжкі. Таму шанец застаецца адно ў паэзіі ды кароткіх празаічных тэкстаў. Туды, нібы ў мікрачып, можна запісаць максімум эмоцый – каханне, страх, роспач. З імі ды іншымі рэфлексамі спрабуе гуляць аўтар у сваім дэбютным зборніку.
Рэмарк Эрых Марыя
Змрочны пачатак саракавых. Стоячы ўначы на лісабонскай набярэжнай, нейкі мужчына не зводзіць вачэй з карабля. Гэты мужчына – нямецкі эмігрант. Яго мэта – Амерыка. Але ён не мае ні візы, ні грошай. Раптам незнаёмец прапаноўвае яму два квіткі на карабель. Задарма, але пры адной умове: ён не хоча заставацца ў гэтую ноч адзін. Ён хоча расказаць іншаму чалавеку сваю гісторыю: гісторыю ўцёкаў, гісторыю, якая пачалася ў Аснабруку ў 1933 годзе...
Быкаў Васіль
«Сотнікаў» — адна з самых праблемных і таму заўсёды надзённых аповесцяў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Як зразумець, дзе сябра, а дзе вораг? І чаму неблагі партызан, удалы камандзір раптам становіцца здраднікам? Разважаючы над такімі пытаннямі, галоўны герой прыходзіць да ўсведамлення, што апошняя ўзнагарода, якую даруе жыццё, — з уласцівай чалавеку годнасцю пакінуць гэты свет.