Паўзмоўча
16.30 BYN
Памер: 130x180 мм
Вага: 270 г
Purchase
Апісаньне
Паўзмоўча / Марына Кайс. — Мінск : Кнігазбор, 2020. — 224 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; Пункт адліку).
ISBN 978-985-7227-70-9.
Паўзмоўча?
Чаму на старонках няма нумароў? Дзеля чаго след застаецца пустым? Ці расказвае кніга толькі пра чалавека, прапануючы рухацца скрозь гульню ў словы? Як перакрыжоўваюцца формы ценяў на дрэвах, камянях і паперы з пошукам працягу ў апошняй кропцы? Куды знікае чалавек і навошта яго знаходзіць? Ці з’яўляецца адказ адзіным водгукам на пытанне? Адкуль пачынаецца кніга?
Працягваем?
Пра кнігу
Экспэрымэнтальны твор трэцяй дэбютанткі сёлетняе восені зацэняць тыя чытачы, якія цэняць найперш навізну формы і жанру. Гульня словаў і вобразаў, парушэньне клясычнае будовы сказаў і адсутнасьць нумарацыі старонак, некаторыя надрукаваныя дагары, а іншыя напісаныя герогліфамі… Гэта ня ўсе навацыі Марыны Кайс. Пачытайце "Паўзмоўчу" і вы не забудзеце імя яе аўтаркі. (Валянціна Аксак. 2020-ы ў кнігах. Літаратурны каляндар: верасень)
ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
У зборнік увайшлі апавяданні ўдзельніц таварыства беларускіх фантастаў «Шуфлядка пісьменніка». Пятнаццаць аўтарак, пятнаццаць твораў – пятнаццаць розных сусветаў. Аднак усе яны так ці інакш звязаныя з Мінскам, яго гісторыяй, адметнымі і цікавымі мясцінамі. Разам з героямі чытач пашпацыруе праспектамі і вулкамі сталіцы, наведае Мінскае мора і парк Перамогі, сустрэнецца з містычнымі і невытлумачальнымі з'явамі... Пісьменніцы абапіраюцца на беларускую міфалогію, але не пераказваюць падручнікаў, а ствараюць свае мастацкія вобразы і сюжэты.
Аўтары нумару: Ігар Бабкоў, Зінаіда Бандарэнка, Мікола Гіль, Леанід Дранько-Майсюк, Уладзімір Маякоўскі, Людміла Рублеўская, Ігар Сідарук ды іншыя.
“Шклатара” — рэальная кропка ў рэальным горадзе ў рэальны час. Месца дзеяння — Менск, праспект Незалежнасці 37А, былы пункт прыёму шклатары, а цяпер нонканфармісцкая галерэя, выдавецтва і кнігарня. Час дзеяння — канец 2010 года. Героі — людзі беларускага андэрграўнду, постмадэрнісцкага падполля ў краіне постмадэрнісцкай дыктатуры. Рэальнасць для герояў змянілася цытатамі. Цытата на дэмакратыю, цытата на дыктатуру, цытата на рэвалюцыю, цытата на нянавісць, цытата на каханне… За гэтую кнігу аўтар атрымаў 2-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2014 .