Адваротны бок люстра
5.10 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 265 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Прыгодніцкі раман. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2012. — 112 с.ISBN 978-985-6991-67-0
Варвара Станкевіч, пятнаццацігадовая школьніца з Вільнюса, выпадкова набыўшы старажытнае люстра, трапляе скрозь яго ў Вільню сярэдзіны XVI стагоддзя, дзе знаёміцца з юным шляхцічам Міхалам Саколічам. Ім выпадзе даведацца пра таямніцу люстраў, пабываць пры каралеўскім двары Жыгімонта II Аўгуста і Барбары Радзівілл і апынуцца ў самым віры інтрыг і змоў.
Пра кнігу:
Каранацыя Ксеніі Шталянковай (фотарэпартаж)
Ксенія Штале(я)нкова: прарыў моладзевай прозы
"Ты страшэнна даўно жывеш у гэтым горадзе, ходзіш міма гэтых будынкаў і дыхаеш выхлапнымі газамі. У свае амаль шаснаццаць гадоў ты цвёрда верыш у дзве рэчы: тэорыю гравітацыі і Сеціва. Калі табе кажуць пра рамантыку і прыгоды, ты спагадліва ўсміхаешся і стомлена адказваеш, што ўсё гэта ў мінулым і дарэмныя мары не для цябе. І толькі ўвечары, кладучыся спаць, ты сумуеш пра часы, у якія ты ніколі не трапіш, марыш пра нездзяйсняльнае і нават не здагадваешся, што табе ўсяго толькі трэба зазірнуць у люстра…"
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
«Гляну я ў аконца...» – другі раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку ХХ стагоддзя.
“…Гэта кніжка пра тое, чаго не бывае, ніколі не было і ў прынцыпе не можа быць. Гэта чыстая проза без ніякай публіцыстыкі, без нічога, што магло б здарыцца ў рэальнасці. Не ведаю, наколькі мне гэта ўдалося, я хацеў напісаць кніжку ні пра што. І калі мне ўдалося напісаць кніжку ні пра што, я буду адчуваць сябе шчаслівым чалавекам…” (Сяргей Дубавец)
У кнізе «Буржуазія задаволена не да канца» сабраныя апавяданні і скетчы аўтара, якія моцна розняцца паводле метаду: адны з іх рэалістычныя, іншыя фантастычныя, трэція містычныя, але ўсе яны маюць справу з няўлоўнай сутнасцю шчасця, кахання, смерці і болю.














