Брамнік заўжды самотны
9.80 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 210 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Аповесць, апавяданні. — Мінск: Галіяфы, 2014. — 144 с.ISBN 978-985-7021-25-3
Кніга Юрыя Станкевіча разлічаная на тых, хто любіць спорт, прыгоды, актыўнае, здаровае жыццё. Дзеянне змешчаных у зборніку мастацкіх твораў адбываецца як у сучаснасці, так і ў далёкім або блізкім мінулым; часам яно нясе прытчавую ці фантастычную афарбоўку.
Аповесць “Брамнік заўжды самотны” распавядае пра маладога і вельмі таленавітага футбаліста, брамніка па прызванні, які хоча стаць такім самым вялікім галкіперам, як Луіс Чылаверт.
Псіхалогія юнакоў і дзяўчат, тэмы мужнасці і кахання — усё гэта складае змест кнігі.
Бадай што, пасля таго, як скончу выступаць, ці ў выніку якога няшчаснага выпадку, траўмы мне давядзецца застацца сам-насам з цяжкасцямі, і, магчыма, нікому з тых, хто цяпер апякае мяне, мае праблемы не вельмі будуць патрэбныя. Але брамнік, як я даўно зразумеў, часам адзінокі. Нават — заўсёды самотны. Бо ён вартаўнік, і на ім адным адказнасць за тую браму, якую ён сцеражэ. Неістотна — якую.
Пра кнігу
Павал Абрамовіч. Юры Станкевіч выходзіць на сьвятло (рэцэнзія на кнігу)
ЗМЕСТ
Брамнік заўжды самотны. Аповесць
Апавяданні
Заручыны
Сіцыліянская партыя
Тэрыторыя шчасця
Кармушка для сініц
Праснакі на выбар
Восы
Жалезны госць
Мой дурнаваты старэйшы брат
Лаўцы верхаводак
Заданне для стажора
Рытуальнае сэппуку наборшчыка Гутара
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Пажыўшы ў Гародні, Варшаве і Вільні ды размаўляючы на мовах гэтых краін, нямецкі гісторык і падарожнік Фелікс Акерман прапаноўвае ўнікальную перспектыву нашага кутка Еўропы. І паўсюль ён бачыць стракатае шматмоўнае асяроддзе, якое трошкі адрозніваецца ад літоўскіх, беларускіх і польскіх мараў.
Пра што думаюць сучасныя жанчыны? Адказ на гэтае пытанне можна знайсці ў зборніку навел «Жамяра»... Такім чынам, дзейныя асобы – насякомыя – заяўлены. Застаецца дазнацца пра выканаўцаў.
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» – трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсамі ўжо знаёмых нам герояў менскіх зладзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.














