Станкевіч Юры
Няма на складзе
Рэчаіснасць твораў, рознабаковых паводле тэматыкі і праблематыкі, іншым разам раскрываецца ў прытчавым ці фантастычным ключы, жорсткія рэальныя сітуацыі мяжуюцца з фантасмагорыяй. Шматаблічны свет, які адлюстроўвае надзённыя пытанні сучаснасці, прымушае да роздуму і будзіць уяўленне.
Няма на складзе
Гэтую кнігу Юрыя Станкевіча складаюць напісаныя ў розныя гады раман “Любіць ноч — права пацукоў”, аповесці “Апладненне ёлупа”, “Лавец святла поўні”, “Бесапатам”, а таксама некалькі апавяданняў. Творы аўтара яшчэ падчас ранейшых публікацый выклікалі вялікі чытацкі розгалас і шматлікія вострыя спрэчкі. Для празаічных рэчаў, прадстаўленых у кнізе, характэрныя напружаны сюжэт, алегарычнасць, прытчавасць, няпростыя, часам шокавыя сітуацыі і развагі пра будучыню. Праблемы, якія ставіць аўтар, выходзяць далёка за ўнутрыбеларускі кантэкст і тычацца лёсу еўрапейскай цывілізацыі.
Няма на складзе
Бадай што, пасля таго, як скончу выступаць, ці ў выніку якога няшчаснага выпадку, траўмы мне давядзецца застацца сам-насам з цяжкасцямі, і, магчыма, нікому з тых, хто цяпер апякае мяне, мае праблемы не вельмі будуць патрэбныя. Але брамнік, як я даўно зразумеў, часам адзінокі. Нават — заўсёды самотны. Бо ён вартаўнік, і на ім адным адказнасць за тую браму, якую ён сцеражэ. Неістотна — якую..
Няма на складзе
Галоўныя пытанні, на якія шукае адказы Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў, — гэта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юр’я Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар, тым не менш, стаіць паасобку ад літаратурных плыняў, захоўваючы сваю пазіцыю.
Няма на складзе
Вострасюжэтны раман-папярэджанне Юры Станкевіч стварыў у жанры антыўтопіі. Аўтар скіроўвае чытача ў 2050 год — час, калі чалавецтва, спасцігнуўшы шэраг тэхнагенных і экалагічных катастроф, хістаецца і трымціць перад іх наступствамі.
Няма на складзе
Раман “Паўночны вецер для спелых пладоў” пра далёкія студэнцкія гады і каханне нечакана пераклікаецца з сучаснасцю. Дзеянне прапанаваных аповесцяў адбываецца як у мінулым, так і ў будучыні, і тая будучыня цяпер падаецца аўтарам на мяжы фантастыкі і прыпавесці.
Няма на складзе
У новы зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны. Тэма эсэ — кіно, і прысвечанае памяці аднаго з найлепшых рэжысёраў свету — Акіры Курасавы.