Мінск сто гадоў таму
3.48 BYN
Памер: 205x240 мм
Вага: 650 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Мінск: Беларусь, 2007. — 304 с.: іл. Цвёрдая вокладкаISBN 978-985-01-0729-9
У Мінску, моцна разбураным у гады ІІ сусветнай вайны, у адрозненне ад большасці старадаўніх гарадоў, амаль не збераглося куточкаў — сведкаў яго шматвяковай гісторыі. Аўтар паспрабаваў узнавіць вобраз гораду канца XIX — пачатку XX стагоддзя, грунтуючыся на архіўных дакументах, перыядычных і іншых тагачасных выданнях.
У кнізе малююцца разнастайныя вобразы гораду, сацыяльныя партрэты мінчукоў, змешчаныя звесткі пра гарадское асяроддзе, аб узроўні гарадской культуры і сацыяльным забеспячэнні. Шмат увагі надаецца старым адрасам, якія дапамагаюць звязаць мінуўшчыну з сучаснасцю.
Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Асмалоўка — гэта ўнікальны раён з дамоў паводле тыпавых праектаў. Гэта першыя тыпавыя дамы ў Мінску, якія з’явіліся разам з жылою забудоваю раёнаў трактарнага і аўтамабільнага заводаў. Аднак нягледзячы на тое, што забудова Асмалоўкі тыпавая, яна мае выразныя мастацкія рысы і ў планаванні, і ў архітэктурнай марфалогіі. Яе паасобныя будынкі былі запраектаваныя рознымі архітэктарамі ў Дзяржаўных архітэктурных майстэрнях у Маскве, але планаванне тэрыторыі давялося зрабіць аднаму з іх — Міхаілу Асмалоўскаму, які ў 1945—1951 гадах узначальваў Упраўленне справамі архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР. Менавіта ягонае прозвішча і дало народную назву гэтым кварталам пасярод колішняе Старажоўкі — Асмалоўка.
Гісторыя Расіі нязменна выклікала цікавасць еўрапейскіх народаў, а найперш суседзяў. Гэтая кніга ўяўляе сабой спробу даць сінтэтычнае асэнсаванне расійскай гісторыі ад Сярэднявечча да нашых дзён, з беларускага гледзішча і на беларускай мове. У аснову кнігі пакладзеныя вынікі даследаванняў як расійскіх гісторыкаў і археолагаў, так і іх калег з розных краін Еўропы. Выданне забяспечана грунтоўнай бібліяграфіяй на 12 мовах свету. У кнізе таксама змешчана вялікая колькасць ілюстрацый, частка якіх ніколі не публікавалася.
зьніжка
У кнізе ўспамінаў “Жыць і дзеіць” адзін зь вядучых дзеячоў беларускай эміграцыі доктар Вітаўт Кіпель прыгадвае сваё дзяцінства ў Менску і ў расейскай высылцы, юнацтва ў акупаваным Менску, маладосьць у Нямеччыне і Бэльгіі і сталае жыцьцё ў Злучаных Штатах — амаль стагодзьдзе беларускай гісторыі, дзе аўтар, чалавек незвычайнага лёсу, быў у гушчы падзеяў палітычнага, грамадзкага і культурнага жыцьця.














