Выбраныя вершы / Укладальнік Андрэй Хадановіч; пераклад з польскай. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2013. — 460 с.
ISBN 978-985-562-100-4
Кнігу польскай паэткі Віславы Шымборскай (1923—2012), ляўрэаткі Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1996 году, склалі выбраныя вершы розных гадоў.
Пераклад з польскай:Марыны Казлоўскай,Кацярыны Маціеўскай,Ніны Мацяш,Натальлі Русецкай,Ганны Янкуты,Антона Францішка Брыля, Алега Лойкі,Сяргея Прылуцкага, Максіма Танка,Андрэя ХадановічаПераклады зробленыя з выданьняў:Wisława Szymborska. Wiersze wybrane. Wydanie nowe, uzupełnione. Wydawnictwo a5, 2013;Wisława Szymborska. Tutaj. Wydawnictwo Znak, 2009;Wisława Szymborska. Wystarczy. Wydawnictwo a5, 2012.Вершы Віславы Шымборскай у перакладах Ніны Мацяш друкуюцца паводле выданьняў:Віслава Шымборска. Свет, варты вяртання. Мінск: Мастацкая літаратура, 1991;
Віслава Шымборска. Хвіля. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005;
Віслава Шымборска. Двукроп’е. Мінск: Про Хрысто, 2010.Артыкул пра аўтарку ў Вікіпэдыі“Канец і пачатак”: Прэзентацыя кнігі Віславы Шымборскай (рэпартаж) Тры найдзіўнейшыя словы Калі вымаўляю слова Прышласьць, першы склад адыходзіць у час прошлы. Калі вымаўляю слова Ціша, нішчу яе. Калі вымаўляю слова Нішто, ствараю штосьці, што не належыць нябыту. Пераклала Натальля РусецкаяЗЬМЕСТ Паглядзець змест цалкам
Паэт і сьвет (Нобэлеўская лекцыя)
Дастаткова (2012)
Нехта, за кім назіраю
Споведзь чытальнай машыны
Ёсьць тыя, хто
Ланцугі
У аэрапорце
Прымус
У кожнага калісьці
Далонь
Люстэрка
У сьпячцы
Узаемнасьць
Да ўласнага верша
Мапа
Тут (2009)
Тут
Думкі, што наведваюць мяне на шматлюдных вуліцах
Ідэя
Падлетак
Нялёгкае жыцьцё з памяцьцю
Мікракосмас
Чарупіны
Перад падарожжам
Развод
Тэрарысты
Прыклад
Апазнаньне
Не-чытаньне
Партрэт з памяці
Сны
У дыліжансе
Эла ў небе
Вэрмэер
Мэтафізыка
Дзьвюхкроп'е (2005)
Адсутнасьць
АБВ
Дарожны выпадак
Назаўтра — бяз нас
Лясное маралітэ
Здарэньне
Суцяшэньне
Стары прафэсар
Пэрспэктыва
Зычлівасьць сьляпых
Маналёг сабакі, ублытанага ў гісторыю
Інтэрвію з Атропас
Жахлівы сон паэта
Лябірынт
Безуважнасьць
Грэцкая статуя
Уласна, кожны верш
Імгненьне (2002)
Імгненьне
У мностве
Хмары
Нэгатыў
Слухаўка
Тры найдзіўнейшыя словы
Маўчаньне расьлін
Плятон, або Навошта
Маленькая дзяўчынка сьцягвае абрус
З успамінаў
Лужа
Першае каханьне
Некалькі слоў пра душу
Раньні час
У парку
Дачыненьне да статыстыкі
Нейкія людзі
Здымак з 11 верасьня
Зваротны багаж
Баль
Нататка
Сьпіс
Усё
Канец і пачатак (1993)
Неба
Можа быць бяз назвы
Некаторыя любяць паэзію
Канец і пачатак
Нянавісьць
Рэчаіснасьць патрабуе
Ява
Жалобны рахунак
Кот у пустой кватэры
Разьвітаньне з краявідам
Сэанс
Каханьне зь першага позірку
16 траўня 1973 году
Можа быць, гэта ўсё
Камэдыйкі
Нічога ў падарунак
Вэрсія падзеяў
Якое вялікае шчасьце
Людзі на мосьце (1986)
Мандраж
Лішняе
Археалёгія
Краявід зь пясчынкай
Адзежа
Пра сьмерць безь перабольшаньня
Дом вялікага чалавека
Сярод белага дня
Кароткае жыцьцё нашых продкаў
Першы фатаздымак Гітлера
Схіл стагодзьдзя
Дзеці эпохі
Катаваньні
Перамовы зь мёртвымі
Як напісаць біяграфію
Пахаваньне
Меркаваньне адносна парнаграфіі
Няскончаны аповед
Каўчэг
Магчымасьці
Кірмаш цудаў
Людзі на мосьце
Вялікая лічба (1976)
Вялікая лічба
Падзяка
Псалом
Лотава жонка
Убачанае згары
Сон старой чарапахі
Экспэрымэнт
Усьмешкі
Тэрарыст, ён назірае
Сярэднявечная мініятура
Стары сьпявак
Пахвала сястры
Пустэльня
Жаночы партрэт
Рэцэнзія на ненапісаны верш
Папярэджаньне
Цыбуля
Пакой самагубцы
Яблынька
Пахвала дрэннай думкі пра сябе
Жыцьцё набела
На беразе Стыксу
Утопія
Лічба пі
Усялякі выпадак (1972)
Усялякі выпадак
Зьнічкі
Памылка
Уражаньні ад тэатра Галасы
Лісты нябожчыкаў
У прытулку
Анатацыя
Шпацыр уваскрашонага
Здымак натоўпу
Вяртаньне
Адкрыцьцё
Шкілет яшчара
Пагоня
Прамова ў бюро знаходак
Подзіў
Дзень нараджэньня
Інтэрвію зь дзіцём
Allegro ma non troppo
Аўтатомія
Нерухомасьць
Клясык
Ухвала сноў
Шчасьлівае каханьне
“Небыцьцё пераніцавалася і для мяне...”
Пад адной зорачкай
Сьмех дый годзе (1967)
Радасьць пісаньня
Нарэшце памяць
Пэйзаж
Альбом
Сьмех
Вакзал
Жывы
Народжаны
Перапіс насельніцтва
Маналёг Касандры
Бізантыйская мазаіка
Адсячэньне
Піета
Нявіннасьць
Віетнам
Напісана ў гатэлі
Фільм — гады шасьцідзясятыя
Справаздача зь лякарні
Прылёт
Томас Ман
Даўгапят
Сэрцу ў нядзелю
Акрабат
Фэтыш плоднасьці эпохі палеаліту
Пячора
Рух
Сьмех дый годзе
Соль (1962)
Малпа
Урок
Музэй
Хвіліна ў Троі
Цень
Маўчаньне
Клашар
Слоўцы
Падарожная элегія
Бяз назвы
Нечаканая сустрэча
Залатое вясельле
Галодны лягер пад Ясла
Прытча
Баляда
За келіхам віна
Кабеты Рубэнса
Каляратура
Конкурс мужчынскай прыгажосьці
Аўтарскі вечар
Надмагільле
Пралёг камэдыі
Партрэт
“Я ад яго заблізка, каб прысьніцца...”
На Бабілёнскай вежы
Сон
Вада
Канспэкт
У рацэ Геракліта
Верш дзеля павагі
Нататка
Размова з каменем
Гуканьне Еці (1957)
Ноч
Ганя
Не бывае двойчы
Навідавоку
Фарс-вадэвіль
Увекавечаньне
Дробныя аб’явы
Хвіліна маўчаньня па Людвіцы Ваўжыньскай
Рэабілітацыя
Сябрам
Пахаваньне
“Стагодзьдзі перад сконам...”
Дзьве малпы Брэйгеля
Яшчэ
Натурморт з паветраным шарыкам
З падарожжа ў Гімалаі, якога не было
Спроба
А чацьвертай раніцы
Сон у летнюю ноч
Атлянтыда
Абдумваю сьвет
Пытаньні да самой сябе (1954)
Пытаньні да самой сябе
Закаханыя
Ключ
Таму жывем (1952)
Банальныя рыфмы
Цыркавыя жывёліны
Зь нявыдадзенай кнігі
“Сьвет мы ведалі калісьці на зубок...”
Пасьля кіно
Чорная песенька
БІЯГРАФІЯ Паглядзець цалкам
Віслава Шымборска (Wisława Szymborska) (1923—2012) — польская паэтка, эсэістка, літаратурны крытык, перакладчыца. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1996 году.
Нарадзілася 2 ліпеня 1923 году ў мястэчку Курнік, непадалёк ад Познані. У 1924 годзе сям’я Шымборскіх пераехала ў Познань, а ў 1931 годзе — у Кракаў, дзе паэтка жыве дагэтуль.
У Кракаве Віслава Шымборска скончыла пачатковую школу і паступіла ў гімназію.
Падчас Другой сусветнай вайны вучылася ў падпольнай школе, а ў 1943 годзе пачала працаваць на чыгунцы, каб пазбегнуць высылкі ў Германію на прымусовыя працы.
У 1945 годзе Віслава Шымборска паступіла на аддзяленне паланістыкі Ягелонскага ўніверсітэта, пасля перавялася на аддзяленне сацыялогіі, аднак у 1948 годзе матэрыяльныя праблемы прымусілі яе спыніць навучанне.
Першы верш “Шукаю слова” (Szukam słowa) быў апублікаваны ў сакавіку 1945 году ў штодзённым выданні “Польскі дзённік” (Dziennik Polski).
У 1949 годзе першая кніга Віславы Шымборскай “Вершы” была забароненая для друку, бо “не выконвала сацыялістычных патрабаванняў”.
Першы паэтычны зборнік Віславы Шымборскай “Для таго жывем” (Dlatego żyjemy) выйшаў у 1952 годзе і быў прасякнуты духам сацыялістычнага рэалізму, як і другі зборнік вершаў “Пытанні да сябе” (Pytania zadawane sobie, 1954). Пазней паэтка адзначала, што тэматыка і стыль першых дзвюх кніг былі яе “юнацкім грашком”.
Значным крокам наперад у творчым станаўленні Віславы Шымборскай стаў зборнік вершаў “Заклікі да Еці” (Wołanie do Yeti, 1957), у якім яна звярнулася да верлібру.
У 1953—1981 гадах Шымборска была сябрам рэдакцыі часопіса “Літаратурнае жыццё” (Życie Literackie), дзе з 1968 году вяла рубрыку “Неабавязковае чытанне”. Да 1966 году Віслава Шымборска ўваходзіла ў Польскую аб’яднаную рабочую партыю, аднак пазней дыстанцыявалася ад сацыялізму.
У 1980-х далучылася да “Салідарнасці” (Solidarność) і працавала ў польскім самавыданні “Arka” і ў часопісе “Культура”, які выдаваўся ў Парыжы.
У 1996 годзе Нобелеўскі камітэт уганараваў Віславу Шымборску прэміяй “за паэзію, якая з іранічнай дакладнасцю адлюстроўвае ў фрагментах чалавечай рэальнасці гістарычны і біялагічны кантэкст”.
Памерла Віслава Шымборска 1 лютага 2012 года.
(паводле
PRAJDZISVET.ORG)