Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Баваўняная дзяўчынка

Баваўняная дзяўчынка

Апісаньне

Мастак Алена Медзякова. — Мінск: Галіяфы, 2014. — 16 с.: іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменнікаў”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 5). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7021-52-9.

Кніга Дар’і Вашкевіч “Баваўняная дзяўчынка” — пра і для дзяўчатак і хлопчыкаў ад двух да ста дзевятнаццаці гадоў. Яе можна чытаць удзень і ўначы, нашча ці толькі што пад’еўшы бабулінага супчыку, лежачы пад коўдраю або ўскараскаўшыся на яблыню. Галоўнае пры гэтым — кагосьці любіць. А астатняе — дэталі.

Казка заняла другое месца ў літаратурным конкурсе “Экслібрыс” імя Янкі Маўра.

Пра кнігу на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў

Пра аўтарку Паглядзець

Фрагмэнт з кнігі Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Гапеева Вольга
Гэта кніга для тых, хто любіць смакаваць словы, задумвацца над будзённым і надаваць увагу дэталям. Першыя накіды для гэтай кнігі выйшлі ў электронным выглядзе, аднак тэма настолькі паглынула аўтарку, што яна вырашыла працаваць далей. І вось вынік – 31 гісторыя, напоўненая нетрывіяльнымі разважаннямі і трапнымі назіраннямі, дзе героямі робяцца відэльцы і нажы, яблыкі і пяльмені... Перанесеныя ў сферу філасофіі, яны, тым не менш, пачуваюцца там як дома, даводзячы, што і ў самым звычайным ёсць неверагодная прыгажосць думкі.
Станкевіч Юры
У новы зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны. Тэма эсэ — кіно, і прысвечанае памяці аднаго з найлепшых рэжысёраў свету — Акіры Курасавы.
Івашчанка Анатоль
У другую кнігу Анатоля Івашчанкі ўвайшлі вершы, што складаліся цягам сямі апошніх гадоў. Халаднаватая метафізічнасць і адстароненасць, характэрныя вершам першага зборніка паэта, саступаюць месца пачуццёвасці, лірызму, а часам — і звароту да вострай сацыяльнай праблематыкі.