Новая зямля
34.70 BYN
Памер: 205x240 мм
Вага: 1890 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Паэма / Прадмова Адама Мальдзіса, ілюстрацыі Васіля Шаранговіча.— Мінск: Мастацкая літаратура, 2014.— 486 с. : іл. Цвёрдая вокладка + супервокладка.ISBN 978-985-02-1531-4
“Новая зямля” —эпічная паэма, напісаная Якубам Коласам у 1911—1923 гадах, першы беларускі буйны эпічны твор. У паэме перад чытачом паўстае маніфест магчымасці годнага быцця, міру і дабрабыту, магчымасці, якую дае зямля — месца і стымул жыццятворчасці для кожнага сумленнага беларуса. З’явіўшыся ў тыя часы, калі фармаваўся філасофскі падмурак нацыянальнае ідэі нашае дзяржавы і будучыня яе народу, за “Новай зямлёй” стала замацоўваецца эпітэт энцыклапедыі жыцця беларускага сялянства канца XIX — пачатку XX стагоддзяў.
Кніга аздобленая ілюстрацыямі народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.
Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі
Артыкул пра паэму “Новая зямля” у Вікіпэдыі
ЗМЕСТ Паглядзець
_IL-00.png)
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Анатоль Мікалаевіч *
30.09.2020 - 01:38:21
30.09.2020 - 01:38:21
Кожны беларус мусіць прачытаць гэтую кнігу!
Раім паглядзець
Міхай Эмінэску (1850 – 1889) – самы вялікі паэт у гісторыі румынскай літаратуры. На яго творчасць велізарны ўплыў мелі нацыянальная міфалогія і фальклор, а таксама філасофскія сістэмы Артура Шапенгаўэра і асобных мысляроў Усходу.
У гэтую кнігу ўвайшлі толькі 100 вершаў. Тыя, што належаць да корпусу найлепшай беларускай паэзіі XX стагоддзя — і, безумоўна, будуць цікавыя чытачам у XXI. У зборніку няма вершаў, якія нас з-пад палкі прымушалі вучыць у школе. Але і школьнікам кніжка прыдасца: напрыклад, каб паказаць настаўнікам класнага паэта, якога яны яшчэ не ведалі.
Кшыштаф Каміль Бачыньскі (1921–1944) – самы значны польскі паэт з «пакалення калумбаў», што сталеў у часы Другой сусветнай вайны і загінуў на чацвёрты дзень Варшаўскага паўстання. Шукаў новыя паэтычныя формы для апісання досведу жыцця пад акупацыяй, і яго апакаліптычныя вершы адлюстроўваюць лёс асобы, якой давялося сутыкнуцца з вялікай гісторыяй.














