Сівер-гара
Апісаньне
Вершы. — Мінск: Медысонт, 2015. — 70 с.ISBN 978-985-7085-95-8
У трэцяй кнізе Ігара Кулікова сабраныя вершы, напісаныя ў 2013—2015 гадах.
Паэзія Ігара Кулікова – дасканалы, насычаны сэнсамі і алюзіямі лябірынт, у якім сам аўтар выконвае ролі Тэзэя, Мінатаўра, і крыху (эпізадычна) Арыядны. Перад намі, па сутнасьці, жанр паэтычнай імплозіі: старажытны міт (ці міты?) узрываецца ўнутар самога сябе, зацягваючы ў вір канцэптуальнай эмоцыі выпадковыя словы, паўзы і знакі прыпынку. Чытач тут зусім не абавязковы, хаця й нялішні.
Ігар Бабкоў
ПОЎНЯ (зьмест) Паглядзець
Сівер-гара (верш з кнігі) Паглядзець
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
У гэтай паэтычнай кнізе Анатоля Івашчанкі сабраныя вершы, што ствараліся цягам апошніх дзесяці гадоў. Тры разьдзелы аб’ядноўвае вера ў тое, што нават пасярод вусьцішнае цёмнае моўчы Мова стаецца тым ахоўным абярэгам, сьцягам і шляхам, што выводзіць да сьвятла. Адрасуецца ўсім, каму не ўсё роўна.
“Запрашэнне” — дэбютны паэтычны зборнік Ніны Лістоты. Яе вершы даюць надзею і натхненне кожнаму, у ix адчуваецца юнацкі давер будучыні. Гэтая кніга прапануе сустрэць разам світанне на даху шматпавярховіка — як у аднайменным вершы. Гэта — запрашэнне адчуць той свет, які прыдумала паэтка.
Стэйн Стэйнар (1908-1958) – ісландскі паэт, які, пачаўшы з вострасацыяльных традыцыйных вершаў, пад уплывам сюррэалізму перайшоў да эксперыментаў з абстрактнымі стылямі і фактычна стаў пачынальнікам мадэрнізму ў паэзіі Ісландыі.














