28.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 340 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Мінск: Кнігазбор, 2021. — 272 с.ISBN 978-985-7227-95-2
Мінск, 4741 год па кітайскім календары. Часы Смутку скончыліся, надышла эра ўзвышэння Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі, бесклапотнага насалоджвання. Шопінг-рэлігіі i cold sexy. Аднак існуе Нешта, чаго ў гэтым грамадстве суцэльнага дабрабыту не стае як вады і паветра. Сентыментальны кантрабандыст Сярожа пад страхам смяротнага пакарання ўвозіць каштоўны скарб з-за мяжы і апынаецца пад пільным кантролем мінскага падполля, узначаленага кітайскай мафіяй пад кіраўніцтвам таямнічай Цёткі.
Разам яны спрабуюць зламаць сістэму, у якой дабро і зло, асветнікі і злачынцы, каханне і спажыванне, вернасць і здрада памяняліся месцамі.
Ці можаце вы ўявіць Беларусь без Беларусі?
Гэты раман — страшны сон пра будучыню, прадухіліць якую можна толькі ў лучнасці з тым скарбам, вакол якога і распачынаецца дзеянне гэтага лінгвістычнага баевіка.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Валерый Валер'евіч Варганаў
12.08.2021 - 13:50:15
12.08.2021 - 13:50:15
Добрая кніга!
Генадзь Мiшковiч
Карыстальнік Генадзь Мiшковiч набыў "Мова"
на нашым сайце
12.12.2020 - 10:35:40
Чакалась нечага большага. Але.. дрэнна распрацаваны сюжэт, нелагiчныя паводзiны герояў.
Уладзімір Уладзімір
01.10.2020 - 16:38:21
01.10.2020 - 16:38:21
Даўна шукаў і нарэшце знайшоў. Дзякуй за пераваданне!
Раім паглядзець
Масква 2000-х.
Горад, дзе віруюць ашаламляльныя грошы і пануюць стальныя норавы.
Дзе чалавек існуе ў каардынатах падначалення і спакусы, дзе воля — гэта найчасцей воля да ўлады.
Галоўны герой, выкладчык-эмігрант з Беларусі, патрапляе ў вір выпрабаванняў, якія вымушаюць яго нанова спасцігнуць тое, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды ёсць такой салодкай.
Гэты тэкст варта чытаць, каб адчуць і зразумець тыя энергіі, што стаялі за шмат якімі падзеямі на постсавецкай прасторы апошнія 30 гадоў.
Пятнаццацігадовая Бася не ўяўляла, хто яна такая, пакуль у дзверы іх з мамай хаты не пастукаліся жаўнеры князя Свету. Яны вышукваюць адметных — расу, якую чамусьці вельмі не любяць звычайныя людзі. Схавацца ад пераследу можна толькі ў паселішчы сярод глухога лесу за непаслухмянай Хітрай ракой. Як толькі Бася зачыняе дзверы хаты, шляху назад для яе не застаецца…
Аўтары нумару: Уладзімер Арлоў, Вольга Гапеева, Мікола Захаранка, Васіль Зуёнак, Віктар Казько, Станіслаў Ежы Лец, Вінцэсь Мудроў ды іншыя.













