Жыцьцё раззброенага чалавека
Апісаньне
Жыцьцё раззброенага чалавека : раман / Сяргей Пясецкі ; пераклад з польскай Руслана Равякі. — Мінск : ТАА «Гайсак», 2014. — 256 с.

Пераклад зроблены паводле:
Piasecki, S. Żywot człowieka rozbrojonego. Warszawa: Wydawnictwo «LTW», 2000 (copyright: S. Piasecki Trust).
ПРА КНІГУ
Раман «Жыцьцё раззброенага чалавека» быў напісаны Сяргеем Пясецкім яшчэ ў вязьніцы Сьв. Крыжа на поўдні Польшчы, дзе ў той час палякі трымалі самых небясьпечных злачынцаў. Паводле ўспамінаў пісьменьніка, гэты раман ён зьбіраўся выдаць першым і лічыў яго больш вартым за «Каханка Вялікай Мядзьведзіцы». Пясецкаму хацелася паказаць жыхарам тагачаснай Польшчы ўсю сваю крыўду, калі пасьля дэмабілізацыі былых жаўнераў, якія абаранілі краіну, проста выкідалі на вуліцу як непатрэбныя рэчы.
Аднак міжваенная польская цэнзура магла не прапусьціць гэты раман, таму Пясэцкі спачатку перадаў з турмы ў друк рукапіс больш нэўтральнага «Каханка...», а раман «Жыцьцё раззброенага чалавека» мусіў быць надрукаваны ў 1939 г., ужо пасьля вызваленьня аўтара. Аднак гэтаму перашкодзіла вайна.
Пясецкі перахоўваў рукапіс на працягу ўсёй вайны, аднак большая частка яго згубілася, калі па вайне аўтар перабраўся ў Італію, а пасьля ў Англію. Толькі ў 1957 г. удалося аднавіць раман, а пасьля выдаць яго.
Дзеяньні раману адлюстроўваюць усю бядоту і раскошу жыцьця міжваенных Вільні, Ліды, Баранавічаў і іншых гарадоў. Чытач пабачыць вільготныя сутарэньні, падпольныя порнастудыі, зладзейскія прытоны і шыкоўныя гатэлі з элітнымі прастытуткамі ў Заходняй Беларусі.
Гэта адна з найбольш удалых кніжак Пясецкага, якая разам з «Каханкам Вялікай Мядзьведзіцы» зьяўляецца аўтабіяграфічнай і адлюстроўвае складанае жыцьцё скандальнага аўтара: добраахвотніка польскага войска, антысавецкага партызана «Зялёнага дубу», кантрабандыста, шпега і злачынцы. Толькі дзякуючы вязьніцы гэты чалавек здолеў вывучыць польскую мову і стварыць шэдэўры польскай літаратуры, падзеі ў якіх адбываюцца на беларускіх землях.
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Разгарнуць

Руслан Равяка
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Разгарнуць
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
«Яўрэйская дзяржава» і «Старая новая зямля» – творы заснавальніка палітычнага сіянізму Тэадора Герцля, якія адыгралі ключавую ролю ў нацыянальным руху яўрэяў. «Яўрэйская дзяржава» (1896) уяўляе сабой грунтоўную працу (памфлет), у якой аналізуецца тагачаснае цяжкае становішча яўрэяў, раскіданых па розных краінах свету, і на аснове гэтага аналізу прапаноўваецца рашэнне – уз'яднанне яўрэйскіх грамад ва ўласнай нацыянальнай дзяржаве. «Старая новая зямля» (1902) мастацкі твор, у якім падаецца жывое бачанне будучай яўрэйскай дзяржавы, утапічны раман, у якім элементы філасофска-эканамічнага трактата мяжуюць з апісаннямі чалавечых узаемаадносін і побытавых сітуацый.
Масква 2000-х.
Горад, дзе віруюць ашаламляльныя грошы і пануюць стальныя норавы.
Дзе чалавек існуе ў каардынатах падначалення і спакусы, дзе воля — гэта найчасцей воля да ўлады.
Галоўны герой, выкладчык-эмігрант з Беларусі, патрапляе ў вір выпрабаванняў, якія вымушаюць яго нанова спасцігнуць тое, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды ёсць такой салодкай.
Гэты тэкст варта чытаць, каб адчуць і зразумець тыя энергіі, што стаялі за шмат якімі падзеямі на постсавецкай прасторы апошнія 30 гадоў.
Малады навуковец-фалькларыст Андрэй Беларэцкі збіваецца ў буру з дарогі і трапляе ў родавы замак Яноўскіх — Балотныя Яліны. Яго прымае гаспадыня замка Надзея Яноўская — апошняя з роду. Яна расказвае Беларэцкаму, што род Яноўскіх пракляты за здраду яе продка Рамана Старога, на дваццаць пакаленняў. Надзея — дваццатае пакаленне, яна чакае неўзабаве смерці, з якой згасне і род Яноўскіх. Яна расказвае пра зданяў, прадвеснікаў яе гібелі — Дзікае паляванне, Малога чалавека і Блакітную жанчыну.