Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Беларусь 白俄罗斯. Альбом (ZH)

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
39.00 BYN
Памер: 210x300 мм
Вага: 550 г

Purchase


ГісторыяМастацтваПеракладыФотаальбомыЛітаратура на іншых мовахАрхітэктураПрыродазнаўстваЭтнаграфіяВыдавец Раманюк ДзянісРаманюк Дзяніс

Апісаньне

Беларусь 白俄罗斯 : альбом / Аўтар-складальнік Дзяніс Раманюк. – Мінск : выдавец Раманюк Дзяніс, 2013. – 48 с.; іл. Цвёрдая вокладка.
Дзяніс Раманюк / Dzianis Ramaniuk
На кітайскай мове.

Альбом ёсць таксама ў беларуска-нямецкай і ангельска-расейскай версіях.


ISBN 978-985-90398-2-9

Альбом “Беларусь” складаецца з пяці раздзелаў, што маляўніча і густоўна знаёмяць чытача з перлінамі гісторыі, народнага мастацтва, архітэктуры, прыроды і сталіцай Мінскам. На старонках выдання чытачы пазнаёмяцца самымі значнымі гістарычнымі падзеямі нашай краіны ў раздзеле “Гісторыя”. Саломапляценне, ткацтва, абразы, іншыя творы і вырабы народных майстроў адлюстраваныя ў раздзеле “Народнае мастацтва”. Перліны дойлідства – Мірскі замак, касцёл Найсвяцейшага Божага цела ў Нясвіжы, Камянецкая вежа і гісторыя беларускага дойлідства ў “Архітэктуры”. Непаўторныя краявіды, возера Нарач і рака Прыпяць, свет птушак і жывёл можна знайсці ў раздзеле “Прырода”. Гісторыя і сённяшняе жыццё сталіцы Беларусі – у аднайменным раздзеле “Мінск”. Пяць названых тэмаў канцэнтравана падаюць найбольш важную інфармацыю пра краіну. Аўтар складальнік Дзяніс Раманюк на старонках альбома маляўніча і густоўна прадставіў сваю краіну вачам землякоў. Альбом будзе цікавы беларусам, але галоўная мэта стварэння такой кнігі – прэзентацыя Беларусі гасцям, для якіх яна будзе выдатным падарункам.

Зручны фармат А4 і аб’ём 48 старонак, 77 ілюстрацый. Два варыянта альбому на беларуска-нямецкай і ангельска-расейскай мовах зробяць максімальна даступнай інфармацыю для чытачоў розных моўных групаў.

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
зьніжка
Раманюк Дзяніс
Альбом “Беларусь сінявокая” — выданне, якое распавядае пра ўнікальную прыгажосць вобразаў вады, сіне-блакітных колераў і вадаёмаў Беларусі. Дэманструе, што хаваецца за гучнымі метафарамі “Сінявокая Беларусь” і “Край блакітных азёр”, якія сталі сапраўдным народным брэндам.
Грудзько Вадзім
Вадзім Грудзько ў сэрцы носіць родны край, крывіцкі край. Вочы мастака бачаць тое, што тоіцца ад абыякавага позірку. Вадзімаў край канкрэтны да казкавасьці, казкавы да мройлівасьці. Душа Вадзімава баронiцца ад цугляў побытавых ды ідэалягічных. Яна хоча быць вольнаю, таму й родны край на фотаабразках пачувае сябе на волі.