Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Cлоўнікі і энцыкляпэдыі

Няма на складзе
Слоўнік заснаваны на лексічным матэрыяле, крыніцай якога паслужыла першая масавая газета «Наша Ніва» – унікальны пісьмовы помнік нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. У першых чатырох тамах сабраныя агульная лексіка і фразеалогія ў іх поўным аб’ёме. Пададзены ўсе варыянты слова, значэнне яго шырока ілюструецца. Пяты том змяшчае ўвесь набор уласных імёнаў, прозвішчаў, псеўданімаў, назваў населеных пунктаў ды іншых геаграфічных аб’ектаў і выконвае адначасова функцыю паказальніка да факсімільнага выдання «Нашай Нівы». Лексічны матэрыял у слоўніку пададзены ў дзвюх графічных сістэмах – кірыліцы і лацінцы.
Няма на складзе
У 4-ым томе "Слоўніка мовы "Нашай Нівы" (1906–1915) змешчаны словы на літары С—Я. Том падрыхтаваны ў аддзеле лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук прафесара В. П. Лемцюговай.
Няма на складзе
Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года — помнік юрыдычнай думкі і заканадаўчай культуры перыяду Адраджэння. Гэтае выданне дае магчымасць чытачу пазнаёміцца з выдатным дакументам на сучаснай беларускай мове.
Няма на складзе
Гэтая кніга – першая ў гісторыі Беларусі спроба сабраць пад адной вокладкай інфармацыю пра асоб і калектывы, якія ў той ці іншай меры засведчылі сябе ў розных стылях і напрамках таго, што можна лічыць папулярнай музыкай. Даведнік, зроблены адпаведна стандартам зборнікаў «Хто ёсць хто», змяшчае інфармацыю пра творчы і жыццёвы шлях выканаўцаў, кампазітараў, паэтаў, прадзюсараў, кліп-мэйкераў, гукарэжысёраў, выдаўцоў і іншых прадстаўнікоў папулярнай сцэны краіны, а таксама тых, хто нарадзіўся ў Беларусі і працуе цяпер па-за яе межамі.
Няма на складзе
НАН Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; уклад. Р. М. Ралько, М. П. Антропаў, Г. А. Цыхун; рэд. Г. А. Цыхун. – Мінск: Беларуская навука, 2005. – 325 с. Цв. вокл.
Няма на складзе
Уклад. І. І. Лучыц-Федарэц [і інш.]; рэд. Г. А. Цыхун. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 367 с.
Няма на складзе
Барыс Сымон
Гэтая кніжка складаецца з двух слоўнікаў. У першым з іх — “Асабовыя імёны” — змешчаныя асабовыя імёны, якія бытавалі і бытуюць у розных жыхароў сучаснай Беларусі. У другім слоўніку — “Беларускія імёны” — друкуюцца тыя традыцыйныя мужчынскія і жаночыя імёны беларусаў, што бытавалі ў розны час.