Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Вінцэнт Гадлеўскі: насуперак часу

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
16.50 BYN
Памер: 145x200 мм
Вага: 300 г

Purchase

Няма на складзе
ГісторыяНавукова-папулярная літаратураРэлігіяЖыцьцяпісыЯнушкевіч (выдавецтва)Вашкевіч Андрэй

Апісаньне

Вінцэнт Гадлеўскі : насуперак часу / Андрэй Вашкевіч. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 188 с., [12] л. іл. : іл. — (Серыя “Беларускія жыццяпісы”. Выпуск 1).

ISBN 978-985-7165-57-5.

Імя Вінцэнта Гадлеўскага (1888–1942) добра вядома ўсім, хто цікавіцца беларускім нацыянальна-вызваленчым рухам першай паловы ХХ ст. Гэты чалавек быў не толькі адным з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі — самай уплывовай незалежніцкай арганізацыі Заходняй Беларусі міжваеннай эпохі, але і на ўласным прыкладзе паказваў жыхарам вёсак і мястэчак іх права ўжываць у касцёле родную мову.

Біяграфія Вінцэнта Гадлеўскага створана на падставе дэтальнага даследавання разнастайных дакументаў, успамінаў і матэрыялаў перыядычнага друку. Аўтар арганічна ўпісаў дзейнасць святара ў шырокі кантэкст драматычнай эпохі, калі беларусы ўпершыню заявілі аб сваім праве на нацыянальную дзяржаўнасць. Яго жыццёвы шлях падрабязна апісаны ад нараджэння ў вёсцы Шурычы, што пад Ваўкавыскам, да трагічнай смерці ў Трасцянецкім лесе пад Мінскам.


Артыкул пра Вінцэнта Гадлеўскага ў Вікіпэдыі

Быў палітвязьнем, пераклаў Эвангельле. 10 фактаў пра сьвятара Гадлеўскага з новай кнігі (пра кнігу на Радыё Свабода)


ЗМЕСТ Паглядзець


ПРАДМОВА 
Паглядзець


ФРАГМЕНТ З КНІГІ
 Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Анатоль Віктаравіч Асіпенка
27.09.2021 - 22:31:32
Вельмі добрая кніга

Раім паглядзець

зьніжка
Хайніцка Крыстына, Альшэўскі Гэнрык
У кнізе прафесараў Крысціны Хайніцкай і Гэнрыка Альшэўскага даецца агульны агляд развіцця палітычнай і праўнай думкі ад часоў Старажытнага Ўсходу да пачатку ХХІ ст.
15-ты том БГА прысвечаны ваеннай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ў шырокіх часавых межах — ад першых войнаў з Маскоўскай дзяржавай да падзелаў Рэчы Паспалітай. Аўтары нумару: Яўген Анішчанка, Конрад Бабятыньскі (Konrad Babiatyński), Дзмітры Віцько, Андрэй Мацук, Кшыштаф Касажэцкі (Krzysztof Kossarzecki), Пётр Кролль (Piotr Kroll), Міраслаў Нагельскі (Mirosław Nagielski), Анджэй Г. Пшэпюрка (Andrzej G. Przepiórka), Анджэй Рахуба (Andrzej Rachuba), Генадзь Сагановіч, Віктар Цемушаў, Андрэй Янушкевіч.
Гужалоўскі Аляксандр
Першае ў айчыннай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага савецкага грамадства на працягу першага дзесяцігоддзя яго існавання. Разгляданы час характарызаваўся неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў. Сэксуальная рэвалюцыя кінула выклік традыцыйнаму сямейна-шлюбнаму ладу, трансфармавала інстытут шлюбу і заснаваную на ім мараль, паставіла сэксуальнасць у грамадскі дыскурс.