Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Па што ідзеш, воўча?
23.00 BYN
Памер: 125x185 мм
Вага: 190 г

Purchase


ПрозаЛяўрэаты літаратурных прэміяўВежнавец ЕваПфляўмбаўм (выдавецкая ініцыятыва)Выдавец Цымбераў Раман

Апісаньне

Па што ідзеш, воўча? : аповесць / Ева Вежнавец. – Мінск : Р. М. Цымбераў, 2022. – 142 с. Мяккая вокладка.

ISBN 978-985-7236-83-1Ева Вежнавец / Jeva Viežnaviec

Выданне здзейсненае ў межах выдавецкай ініцыятывы "Пфляўмбаўм".

Кніга атрымала 1-е месца Прэміі Гедройця 2021.

Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, – спакой. Але дома яе чакае неспадзяванка – старыя грахі і спадчына маюць доўгія цені. Ці можна ўсё выправіць, калі ты і блізка не цягнеш на гераіню? Рыне трэба пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць. Жанр гэтай кнігі – балотная казка.

ПРА АЎТАРКУ Паглядзець

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Ніна Яўгенаўна Піваварчык
20.06.2025 - 11:57:04
Дзякуй краме за магчымасць набыць такую файную друкаванку, буду чытаць з задавальненнем. Таксама хочацца падзякаваць спадара Алеся Яўдаха за добрае абслугоўванне. Дзякуй вялікі, упэўненая, што буду замаўляць яшчэ!
Анатоль Сцбрк
25.12.2024 - 22:12:55
Спадабалася

Раім паглядзець

Карытка Таццяна
Чатыры маладыя жанчыны прыходзяць на рэаліці-шоу “Мужчына выбірае”, каб знайсці каханне і праславіцца. Але знікненне адной з удзельніц, ананімныя запіскі з перасцярогамі і дзівацкія конкурсы красамоўна падказваюць, што рэжысёр праекта ставіць свой, небяспечны эксперымент, мэта якога зусім не каханне.
Мартысевіч Марыя
Самыя сапраўдныя дзіцячыя вершы для дарослых. Герой кнігі нібыта гаворыць ад сябе, але вельмі часта прамаўляе маміны думкі, татавы словы. І разам з тым у яго праразаецца свой голас — голас чалавека, які залежны ад бацькоў, але адначасова прагне свабоды і самастойнасці.
Аўтары нумару: Эліза Ажэшка, Валеры Гапееў, Аксана Данільчык, Сяргей Дубавец, Валерыя Кустава, Франц Сіўко, Аксана Спрынчан.