Чаракова Маша
Інтэрактыўная гісторыя пра прыгоды павучка Чыка, якую распавядае сам павук! Чыка зацягнула страшэнная пачвара пыласос, і павучку нічога больш не застаецца, акрамя як даследаваць сваё наваколле: можа, нават сярод пылу і смецця можна знайсці скарб? Чык вырашае вярнуць адзін з такіх скарбаў уладальніку, але гэта цяжэй, чым падаецца...
Кніга, якую ты трымаеш у руках, заснавана на старой беларускай казцы «Не сіла, а смеласць». Каб адрадзіць гэты фальклорны скарб і даць яму новае жыццё, Маша і Марта перапрацавалі тэкст і дадалі ілюстрацыі, зрабіўшы казку актуальнай для пакалення сучасных дзетак. Кніга з'яўляецца часткай праекта «Гэта Беларусь, дзетка», задача якога — папулярызацыя Беларусі і беларускай мовы.
Што рабіць, калі твая вёска знаходзіцца так далёка, што яе не можа знайсці нават Дзед Мароз? Каб захаваць навагодні настрой, жыхары прыдумалі ўласную традыцыю: дзеці ў вёсцы сталі ўпотайкі прыносіць падарункі тым, хто мае ў іх патрэбу. Каб стаць такім Тайным Дзедам Марозам, трэба быць спагадлівым, шчодрым і вельмі-вельмі добрым! Давайце даведаемся, хто з вёскі атрымаў падарункі ў гэтым годзе…













