Дзённікі і запісы. Выпуск 10. 2003–2006
45.00 BYN
Size: 170x240 mm
Weight: 680 g
Purchase
out of stock
Description
Дзённікі і запісы. Выпуск 10. 2003–2006 / Рыгор Барадулін ; укладанне, прадмова Наталлі Давыдзенка. — Смаленск : Інбелкульт, 2020. — 312 с. [4] с. : іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны. Людзі Беларусі : кн. 3).
ISBN 978-5-00076-050-5.
Дзясяты том (выпуск) "Дзённікаў і запісаў" ахоплівае 2003–2006 гг. жыцця народнага паэта Р. Барадуліна. Яны змяшчаюць запісы пра паездкі ў Рым, дзе адбылася сустрэча паэта з Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ, у Вільнюс, Прагу, Беласток, а таксама па гарадах Беларусі. Запісы пра горкія страты і творчыя набыткі: выхад некалькіх арыгінальных і перакладных кніг. Том дапоўнілі болей за 150 вершаў і прысвячэнняў, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках паэта.
Ад укладальніка Паглядзець

Products You May Like
Зборнік "Макар Краўцоў (Касцевіч)" — і першае кніжнае выданне выбраных твораў пісьменніка, і спроба першага аднаўлення яго біяграфіі. Аўтар слоў знакамітага "Ваяцкага маршу" ("Мы выйдзем шчыльнымі радамі") да сёння застаецца асобай малавядомай не толькі шырокай публіцы, але і спецыялістам. Кніга адлюстроўвае разнастайную (паэтычную, літаратурна-крытычную, публіцыстычную, мемуарную) спадчыну Макара Краўцова (Касцевіча), а таксама распавядае пра пакручасты лёс творцы.
Чацвёрты выпуск “Дзённікаў і запісаў” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ахоплівае 1983–1988 гады і адметны нататкамі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна адметны нататкамі пра яго ўдзел у працы ХХХІХ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у складзе дэлегацыі БССР і пра паездку ў далёкія і загадкавыя Індыю і Непал, а таксама не менш цікавыя — у Францыю, Балгарыю, Польшчу і пра больш звыклыя — у рэспублікі Савецкага Саюза і дарагія сэрцу родныя мясціны.
Акадэмік Радзім Гарэцкі, вучоны ў галіне навук аб Зямлі і грамадскі дзеяч, аўтар кнігі "Жыццёвы меланж" (2013), прапануе яе працяг, напісаны ў апошнія шэсць гадоў у той жа сваеасаблівай жанравай форме. Гэтыя творы — падсумаванне думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у нашай краіне і свеце, юбілеяў і страт сяброў і блізкіх людзей (у тым ліку вядомых дзеячаў літаратуры, культуры, навукі), успамінаў пра жыццё і дзейнасць бацькі і дзядзькі — братоў Гаўрылы і Максіма Гарэцкіх, родных, некаторых момантаў асабістага жыцця і інш.