Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Дуду. 2020. №01 (2). Усё пра метро

Дуду. 2020. №01 (2). Усё пра метро
3.00 BYN
Size: 210x210 mm
Weight: 100 g

Purchase

out of stock
Літаратура для дзяцейКнігі дзеткамДзіцячыя часопісы і альманахіЧасопісы "Дуду"

Description

Часопіс для дзяцей. 18 с.

ISSN 2706-8366

Часопіс “Дуду” разлічаны на дзяцей да сямі гадоў, але чытаць яго могуць дзеці ад 1 да 101 года.

Казкі, вершы і нават музыка ды песні (іх можна прайграць па QR-кодах), інтэрактыўныя гульні, коміксы, конкурсы, дзівосы, сюрпрызы – усё гэта будзе ў кожным нумары часопіса. А таксама заданні на развіццё логікі, увагі і памяці, дробнай маторыкі, для папаўнення слоўнікавага запасу і падрыхтоўкі да школы. Яшчэ мы дапамагаем дзецям вучыцца чытаць, пісаць і лічыць.

Тэма гэтага нумару – усё пра метро. Тэмай папярэдняга былі каты. У наступных нумарах раскажам пра іншы транспарт, пра булачкі і цукеркі, зоркі, небяспечных драпежнікаў і птушак…

Нашы героі – хлопчык Зор, дзяўчынка Лёля і падушка Дуду – надзейныя сябры дзяцей.

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Сівурава Любоў
Нездарма людзі кажуць, што чалавек – каваль свайго шчасця. А ці можна шчасце, напрыклад, выразаць?! Старадаўняе беларускае майстэрства выцінанкі дае адназначны адказ на гэтае пытанне. Так, можна! У вершах Любові Сівуравай, шыкоўна аздобленых выцінанкамі народнага майстра Беларусі Наталлі Сухой, чытач – і выразач! – пабачыць, пачуе і зможа прымераць на сябе розныя заняткі, прафесіі ды іншыя шляхі выпрацоўкі ўласнага шчасця!
Ясмінска Надзея
Адрыян — юнак з незвычайным дарам: ён умее чытаць думкі коней. Здавалася б, ад такога ўмення карысці няшмат. Але менавіта ад коней хлопец даведваецца пра чужыя сакрэты. Адрыян ведае, як адшукаць скарбы, і чакае, што яму за гэта добра заплоцяць. Аднак усё ляціць дагары нагамі, калі чарговы конь аказваецца аднарогам, а замоўца — хітрым разбойнікам… Прыгодніцкае фэнтэзі для падлеткаў і дарослых, якія дагэтуль любяць казкі.
Бураўкін Генадзь
Вершаваная казка вядомага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Генадзя Бураўкіна (1936–2014) вучыць свайго маленькага чытача асновам дабрыні і спагады.