Эпісталярыі
out of stock
Кніга Юркі Віцьбіча складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Гэтыя тэксты сведчаць пра своеасаблівы стыль пісьменніка, што выразна вылучаўся з канонаў тагачаснага савецкага пісьменства. Акампануюць ім успаміны і лісты, прысвечаныя літаратурнаму працэсу ў Беларусі ў 1920—1930х гг. Выданне ёсць новай спробай вяртання творчай спадчыны Юркі Віцьбіча ў Беларусь і разлічана як на літаратуразнаўцаў і гісторыкаў, гэтак і на ўсіх аматараў беларускай літаратуры.
out of stock
Зборнік уключае архіўныя дакументы, карэспандэнцыю і ўспаміны, якія асвятляюць жыццёвы і навуковы шлях славутага гісторыка, этнографа і эканаміста Мітрафана Доўнар-Запольскага (1868—1934). Большасць матэрыялаў друкуецца ўпершыню.
out of stock
Гэта першая кніга выдатнага паэта Алеся Салаўя (сапраўднае імя Альфрэд Радзюк, 1922—1978) на радзіме. Нарадзінец Койданаўшчыны, ён у 1944 г. пакінуў Беларусь, жыў у лагерах для бежанцаў у Аўстрыі, потым настала пасяліўся ў далёкай Аўстраліі. Аднак і на чужыне ён аджыўляў душу беларускім словам, ствараючы вершы ў класічных еўрапейскіх формах.
out of stock
Кніга беларускага эміграцыйнага даследніка Лявона Юрэвіча “Шматгалосы эпісталярыум” ёсьць зборам матэрыялаў, прысвечаных эпісталярнай спадчыне паваеннай эміграцыі. Аўтар робіць спробу асэнсаваць спецыфіку эпісталярыяў як гістарычнай крыніцы. Шматлікія і разнастайныя лісты беларусаў з розных краінаў, знойдзеныя, апрацаваныя і змешчаныя ў кнізе, дазваляюць паказаць не толькі адметнасці інтэлектуальнага жыцця беларускай інтэлігенцыі на Захадзе, але і штодзённасць шараговых эмігрантаў.
out of stock
Выданьне прымеркаванае да 120-х угодкаў Зоські Верас (Людвікі Сівіцкай; 1892—1991) — пісьменьніцы, мэмуарысткі, публіцысткі, лексыкографа, перакладчыцы, асьветніцы, грамадзкай дзяячкі. У аднатомавіку без купюраў друкуюцца яе ўспаміны і 386 лістоў (367 — упершыню), адрасаваных яе гарадзенскім карэспандэнтам.