Першы крок у аблоках
37.50 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 275 g
Purchase
Description
Першы крок у аблоках: выбраныя апавяданні / Марэк Гласка ; пераклала з польскай Марыя Пушкіна. – Lohvinau Publishing House, 2025. – 248 с.

ISBN 978-609-492-061-5
Марэк Гласка (1934–1969) — бунтар, легенда, аўтар, забаронены ў Польшчы на дзесяцігоддзі, — упершыню выходзіць у беларускіх перакладах.
Зборнік знаёміць з выбранымі апавяданнямі Гласкі, дэбютнымі і крыху пазнейшымі: жорсткімі, кранальнымі, поўнымі трывогі і пяшчотнымі адначасова. Яны сталі голасам пакалення 1950-х — моладзі, расчараванай пасляваенным светам і душнай рэчаіснасцю Польскай Народнай Рэспублікі. Героі Гласкі кахаюць, працуюць, змагаюцца за сэнс у бязлітасных абставінах, губляюць надзею, п’юць і мрояць. І не чакаюць шкадавання. Гэта літаратура, напісаная з агнём і на нервах, перакладзеная на дзясяткі моў свету і экранізаваная вялікімі рэжысёрамі. Проза Марка Гласкі дагэтуль чытаецца як выклік.
Пераклад зроблены паводле выданняў:
Marek Hłasko. Pierwszy krok w chmurach; Następny do raju, oprac. Joanna Pyszny, Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1999.
Marek Hłasko. Pierwszy krok w chmurach i inne opowiadania, posł. Henryk Grynberg, Warszawa: Świat Książki, 2005.
ЗМЕСТ Разгарнуць
АПАВЯДАННЕ З КНІГІ Разгарнуць

Products You May Like
У сусвеце, дзе некалькі краін аб’ядналіся ў звышдзяржаву, пануе ідэалогія адзінай культуры. Адмысловая арганізацыя «С.О.Н.» займаецца знішчэннем помнікаў самабытных культур, каб змяніць гісторыю. Аднак тыя, хто сутыкаецца са згубленай мовай сваёй краіны, пераходзяць на яе і становяцца носьбітамі звышздольнасцяў. Нібы мова здольная змяніць генетычны код. У Мінску такія людзі стварылі падпольнае аб’яднанне «Лабірынт», каб ратаваць спадчыну беларусаў ад сістэмы з дапамогай уласных здольнасцяў. Але ці праўда выклікае забытая мова мутацыі, а не нешта яшчэ? Ці не блукае ў Лабірынце шпіён? І што рабіць, калі блізіцца ноч і «С.О.Н.» ахоплівае розум?
«Чорны замак Альшанскі» — класічны беларускі дэтэктыў. У ім, як і ў іншых творах Караткевіча, выяўляецца містычная повязь часу. Нездарма галоўны герой гэтага знакавага для беларускай культуры рамана Антон Косміч кажа: «Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае — асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў».
Масква 2000-х.
Горад, дзе віруюць ашаламляльныя грошы і пануюць стальныя норавы.
Дзе чалавек існуе ў каардынатах падначалення і спакусы, дзе воля — гэта найчасцей воля да ўлады.
Галоўны герой, выкладчык-эмігрант з Беларусі, патрапляе ў вір выпрабаванняў, якія вымушаюць яго нанова спасцігнуць тое, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды ёсць такой салодкай.
Гэты тэкст варта чытаць, каб адчуць і зразумець тыя энергіі, што стаялі за шмат якімі падзеямі на постсавецкай прасторы апошнія 30 гадоў.