Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Чаму ўсё так?

More images

Click to enlarge
12.50 BYN
Size: 130x180 mm
Weight: 200 g

Purchase


ProseКнігазбор (выдавецтва)Сэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”Падсэрыя "Пункт адліку"Карытка ТаццянаНамінанты на Прэмію Гедройця'2021

Description

Таццяна КарыткаЧаму ўсё так? / Таццяна Карытка. — Мінск : Кнігазбор, 2020. — 152 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; Пункт адліку).

ISBN 978-985-7227-69-3.

Чатыры маладыя жанчыны прыходзяць на рэаліці-шоу “Мужчына выбірае”, каб знайсці каханне і праславіцца. Але знікненне адной з удзельніц, ананімныя запіскі з перасцярогамі і дзівацкія конкурсы красамоўна падказваюць, што рэжысёр праекта ставіць свой, небяспечны эксперымент, мэта якога зусім не каханне.

Дэбютная кніга Таццяны Карыткі пачынаецца як вясёлая пародыя на вядомы тэлепраект, а па сутнасці становіцца выказваннем пра ненадзейнасць памяці і немагчымасць зафіксаваць мінулае як нязменную велічыню.

ЗМЕСТ Паглядзець

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write a review.
Ирина Шматко
10.02.2021 - 17:47:22
"Чаму ўсё так?" - кніга маладой беларускай пісьменніцы. І на мой погляд, дэбют атрымаўся ўдала.
Таццяна Карытка напісала годную псіхалагічную аповесць з непрадказальным сюжэтам. Усе героі жывыя, з уласнымі рысамі характару. Кожны мае сваю гісторыю і свае шкілеты ў шафе. Было цікава за імі назіраць. Пачынаецца ўсё з таго, што чатыры дзяўчыны прыходзяць на рэаліці-шоу кшталту "Халасцяка". Адна з іх раптоўна і загадкава знікае, а астатнія працягваюць удзельнічаць у конкурсах, якія больш падобныя да псіхалагічных эксперыментаў. І вось тут аўтарка закранае вельмі важную тэму: як нашыя мінулыя псіхалагічная траўмы ўплываюць на нас. Можна зрабіць выгляд, што гэтага не было, паспрабаваць забыць ўсё. Але наш мозг - вялікая загадка. І гульні з падсвядомасцю дабром не скончацца. Бо ад сябе не ўцячэш.
На сайце "Нашай Нівы" ёсць добрая рэцэнзія на гэтую кнігу, дзякуючы якой я і набыла сабе асобнік. Хочацца, каб больш людзей азнаёмілася з творам Таццяны Карытка, бо кніга годная. Яшчэ спадзяюся, што гэта не апошняя кніга аўтаркі

Products You May Like

Казько Віктар
Віктар Казько адлюстроўвае пошукі чалавекам тых сіл, што дапамогуць выстаяць у свеце, напоўненым трагічнымі падзеямі, і дадуць штуршок для руху наперад, да лепшага жыцця. Ён папярэджвае, што без беражлівага захавання спадчыны продкаў, чэрпання з яе адвечнай мудрасці не будзе будучыні ні ў народа, ні ў чалавецтва наагул.
Вежнавец Ева
Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, – спакой. Але дома яе чакае неспадзяванка – старыя грахі і спадчына маюць доўгія цені. Ці можна ўсё выправіць, калі ты і блізка не цягнеш на гераіню? Рыне трэба пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць. Жанр гэтай кнігі – балотная казка.
У кнігу ўвайшлі 15 кароткіх апавяданьняў 10 вядомых ізраільскіх пісьменьнікаў у перакладзе Паўла Касьцюкевіча. Сярод іх — апавяданьні папулярнага ў беларускага чытача "белага клоўна сусьветнай літаратуры" Этгара Керэта, знаёмага па кнізе "Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам", перакладзенай з іўрыта на беларускую мову П.Касьцюкевічам; творы ляўрэата многіх літаратурных прэмій Амоса Оза, аўтара раманаў "Мой Міхаэль" і "Аповесьць аб каханьні і цемры"; апавяданьні Меіра Шалева, вядомага далёка за межамі Ізраіля сваім "Расійскім раманам"; а таксама проза сатырыка Эфраіма Кішона, чые творы разышліся па сьвеце больш чым 40‑мільённым накладам.