І немагчымае зрабі!.. Успаміны пра падзеі 1968 года. Памяці Алеся Разанава
34.90 BYN
Size: 145x210 mm
Weight: 450 g
Purchase
out of stock
Description
І немагчымае зрабі!.. : успаміны пра падзеі 1968 года / укладальнікі Зьміцер Санько, Алеся Чарнавокая. — Мінск : Тэхналогія, 2021. — 160 с., [22] арк. іл. Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-458-318-1
На пачатку кастрычніка 1968 года група студэнтаў на чале з Алесем Разанавым выступіла з патрабаваннем, каб на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўсе прадметы выкладаліся на беларускай мове. За кароткі час, усяго за паўдня, пад петыцыяй падпісаліся некалькі сотняў чалавек. Пра тое, як гэта ўсё адбывалася і якія вынікі мела, успамінаюць удзельнікі і сучаснікі тых драматычных падзеяў, рэха якіх доўга адгукалася ў грамадстве.
Для ўсіх, хто цікавіцца найноўшай гісторыяй Беларусі.
ЗМЕСТ Паглядзець
ФРАГМЕНТЫ З КНІГІ Паглядзець

Products You May Like
У кнізе разам сабраны кароткія запісы Р. Барадуліна, папярэдне змешчаныя ў ягоным 11-томным выданні «Дзённікі і запісы. 1951–2014», друкаваным у 2015–2022 гадах. Разнастайныя зацемкі хораша дапаўняюць партрэт паэта, летапіс яго жыцця, інтарэсаў і назіранняў.
Зборнік "Макар Краўцоў (Касцевіч)" — і першае кніжнае выданне выбраных твораў пісьменніка, і спроба першага аднаўлення яго біяграфіі. Аўтар слоў знакамітага "Ваяцкага маршу" ("Мы выйдзем шчыльнымі радамі") да сёння застаецца асобай малавядомай не толькі шырокай публіцы, але і спецыялістам. Кніга адлюстроўвае разнастайную (паэтычную, літаратурна-крытычную, публіцыстычную, мемуарную) спадчыну Макара Краўцова (Касцевіча), а таксама распавядае пра пакручасты лёс творцы.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з Алесем Адамовічам “Маладыя гады” (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957—1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.