Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Картаграфія Вялікага Княства Літоўскага ад XV да сярэдзіны XVIII стагоддзя

Картаграфія Вялікага Княства Літоўскага ад XV да сярэдзіны XVIII стагоддзя
75.00 BYN
Size: 230x290 mm
Weight: 1260 g

Purchase

out of stock
ГісторыяПеракладыНавуковая літаратураТэхналогія (выдавецтва)Grand Duchy of LithuaniaАлександровіч Станіслаў

Description

Александровіч Станіслаў. Картаграфія Вялікага Княства Літоўскага ад XV да сярэдзіны XVIII стагоддзя = Kartografia Wielkiego Księstwa Litewskiego od XV do połowy XVIII wieku / Станіслаў Александровіч. – Мінск : Тэхналогія, 2021. — 304 с. : іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-458-316-7

Станіслаў Александровіч (1931, Вільня — 2015.ю Торунь) — доктар гуманітарных навук, прафесар. Даследаванне гісторыі картаграфіі Вялікага Княства Літоўскага было найважнейшай тэмай яго навуковых цікавасцяў.

Кніга перакладзена на беларускую мову ўпершыню паводле апошняга, выпраўленага і дапоўненага, выдання манаграфіі 2012 года. Яна дае актуальную і сістэмную карціну картаграфавання нашага рэгіёна з XV да сярэдзіны XVIII стагоддзя.

Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага.

Мапа як гістарычны дакумент заўжды падкупляе сваёй візуальнай лаканічнасцю, але нярэдка застаецца ўсяго толькі тэматычнай ілюстрацыяй праз недастатковае разуменне яе прызначэння і акалічнасцяў стварэння. Таму заслугоўвае ўвагі прапанаваная аўтарам класіфікацыя картаграфічных крыніц; разгляду гаспадарчай (уладальніцкія і межавыя мапы) і вайсковай картаграфіі прысвечаны асобныя раздзелы.

Не можа не выклікаць захаплення сабраны факталагічны матэрыял, звязаны са славутай Радзівілаўскай мапай. Заслуга аўтара ў тым, што ён здолеў даказаць існаванне першага выдання Радзівілаўскай мапы, падрыхтаванага ў беларускім Нясвіжы, насуперак скептычнаму меркаванню сваіх аўтарытэтных папярэднікаў (Я. Якубоўскі, К. Бучэк і інш.). Выяўленыя апошнім часам дадатковыя згадкі аб нясвіжскім выданні захоўваюць надзею, што першаўзор Радзівілаўскай мапы з часам будзе адшуканы.


Менавіта ў гэтай манаграфіі Станіслаў Александровіч давёў, што выданне Радзівілаўскай карты Вялікага Княства Літоўскага 1603 года існавала і было падрыхтавана ў Нясвіжы (на жаль, яно не захавалася і вядома толькі па амстэрдамскім перавыданні 1613 года). Навукоўцу прыйшлося знайсці неабвержныя доказы, каб пераадолець аўтарытэт іншага слыннага даследчыка картаграфіі Караля Бучака, які з відавочным скепсісам ставіўся да картаграфічнай спадчыны ВКЛ і да існавання друкаванай нясвіжскай карты Вялікага Княства Літоўскага ў прыватнасці.


Праца Станіслава Александровіча сёння ёсць класічнай у гісторыі беларускай картаграфіі, без яе складана ўявіць разуменне прадмета ўвогуле.

У выданні каля 312 с., з іх 68 с. каляровыя. Фармат 218х290 мм. Кніга ў аправе.

У кнізе 6 радзелаў:

• Землі Літвы і Беларусі на старажытных і сярэднявечных картах

• Землі Вялікага Княства Літоўскага на картах Бярнарда Вапоўскага і яго паслядоўнікаў

• Радзівілаўская карта Вялікага Княства Літоўскага

• Землі Вялікага Княства Літоўскага на картах 1650–1763 гадоў

• Найстарэйшыя памежныя і маёмасныя карты XVI і XVII стагоддзяў

• Пачаткі вайсковай картаграфіі


У канцы кнігі 56 каляровых рэпрадукцый рэдкіх карт і планаў з архіваў Польшчы, Літвы, Швецыі. Важна адзначыць планы аблогі Полацка і карту Полацкага княства Станіслава Пахаловіча 1580 года, карту багнаў Палесся Даніэля Цвікера 1650 года, ананімны праект адбудовы замка Улы 1568(?) года, план аблогі Ляхавічаў 1660 года, план бітвы пад Клушынам і план Масквы Тамаша Макоўскага.

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Полак Марцін
Кніга аўстрыйскага пісьменніка і рэпарцёра Марціна Полака прысвечана праблемным аспектам культуры памяці ў грамадствах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. У Беларусі, Украіне, Славеніі, Польшчы, Аўстрыі і іншых краінах існуе бясконцая колькасць масавых пахаванняў, не ўшанаваных як след. Больш за тое, многія масавыя магілы, дзе ляжаць целы ахвяр, забітых без суда і следства камуністычнымі або нацысцкімі катамі, нават не пазначаныя ў публічнай прасторы. Прыгожыя краявіды гэтых краін хаваюць у сабе сляды масавых забойстваў, якія выпадкова можна выявіць нават і сёння.
Малішэўскі Мікалай
Героі кнігі — дзяржаўныя дзеячы, генералы і адміралы, якія нарадзіліся на беларускай зямлі, стваральнікі ўзброеных сіл, сістэмы ваеннай адукацыі, спецслужбаў, авіяцыі і флоту Ізраіля, героі войнаў за незалежнасць, людзі незвычайнага лёсу. Дзякуючы цікавым фактам, сведчанням сучаснікаў і дакументальным матэрыялам чытачы пазнаёмяцца з выдатнымі асобамі, якія праславілі Беларусь, унёсшы неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё Ізраіля.
Аўтары нумару: Штэфан Родэвальд, Зміцер Крывашэеў, Цімафей Акудовіч, Аляксандр Фрыдман, Томас Бон, Алег Гардзіенка ды іншыя.