Палімпсэст
Description
Раман. — Мінск: Галіяфы, 2012. — 164 с. — (Бібліятэка Таварыства Вольных Літаратараў).ISBN 978-985-6906-80-3.
“Палімпсэст” — першы буйны празаічны твор вядомага паэта, эсэіста, стваральніка Таварыства вольных літаратараў Алеся Аркуша. Рэальныя героі маладосьці пісьменьніка трапілі ў “бурштын” творчага пераасэнсаваньня мінулага і набылі другое, гэтым разам літаратурнае жыцьцё.
Урывак з раману ў часопісе “Дзеяслоў”.
***
Алесь Аркуш шчодра надзелены творчым літаратурным талентам, часам з рамантычным, а часам і з постмадэрнісцкім ухілам, што, бадай, заўсёды захоўвае моцнае адценьне кніжнасьці і інтэлектуалізму. (Арнольд МакМілін)
***
Сацыяльнае, нацыянальнае, ідэалягічнае, філязофскае, эстэтычнае, — усё прагна ўбірае ў сябе ён (Алесь Аркуш) і ўсё прагна перажывае, як неад’емна-асабістае, ператвараючы звычайнае, будзённае, адкрыта-сацыяльнае ў дзівосны сьвет нечаканых асацыяцыяў, парадоксаў, мітаў і прыпавесьцяў. (Алег Мінкін)
***
Алімпійскі прынцып “не перамагаць, а ўдзельнічаць” робіцца актуальным і для літаратуры. Да творчага фінішу, як у аўтагонках, пераможцам прыходзіць той, хто элемэнтарна даходзіць да гэтага фінішу. Прамежкавы вынік робіцца вызначальным, бо як ніколі сучасныя літаратары разьлічваюць на вечнасьць, а ў апошняй па самім вызначэньні ня можа існаваць канцовай асады. Той, хто выходзіць рэгулярна на прамежкавыя фінішы, у сукупнасьці будзе першым. Ужо можна меркаваць: Алесь Аркуш ёсьць першым вольным літаратарам XXI стагоддзя. Покуль іншыя зьбіраюцца бегчы, ён нясьпешна ідзе. Аркуш дойдзе. (Сяргей Шыдлоўскі)
Products You May Like
Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік. Аўтар гэтай кнігі – чалавек, які шукае сваё месца ў гэтым свеце. Такім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на ўскрайку Беларусі, на перакрыжаванні сусветаў. Гэта кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэта кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе.
Аўтары нумару: Эліза Ажэшка, Валеры Гапееў, Аксана Данільчык, Сяргей Дубавец, Валерыя Кустава, Франц Сіўко, Аксана Спрынчан.
Перад намі ў класічны раман посткласічнай беларускай літаратуры, у якім тутэйшая рэчаіснасць разглядаецца праз магічны крышталь сноў і мрояў. У трэцюю, разгорнутую і пашыраную версію рамана дададзеныя дзве новыя гісторыі («Восень у Гародні» і «Дзюры»), а таксама «Заўвагі выдаўца», якія пры ўважлівым разглядзе аказваюцца нататкамі невядомага чытача, знойдзенымі аўтарам у Архіве Клакоцкага ў 2023 годзе.














