Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Арнаменты Падняпроўя

Арнаменты Падняпроўя
1.91 BYN
Size: 170x240 mm
Weight: 1120 g

Purchase

out of stock
ГісторыяМастацтваМастацтвазнаўстваНавуковая літаратураБеларуская навукаКультуралёгія

Description

Аўт. Тэксту Г. Р. Нячаева і інш.; навук. рэд. Я. М. Сахута; фота А. В. Чыжова, Г. Р. Нячаевай. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 606 с. Цв. вокл.

ISBN 985-08-0608-7

Кніга з’яўляецца вынікам шматгадовай працы Веткаўскага музея народнай творчасці па тэме “Семантыка традыцыйнага арнамента”, змяшчае матэрыялы экспедыцыйных і фондавых навуковых доследаў ткацкіх традыцый паўднёвага ўсходу Беларусі (змяшчае 446 ілюстрацыяў).

Адзначаецца шэраг традыцый ткацтва ў кантэксце народнай культуры: Абрадаў, побыту, драўлянай дамовай разьбы, фальклору і інш. Прасочваюцца семантычныя працэсы ў складанні і ўзаемадзеянні розных кампазіцый ручніковага ўзора і робяцца спробы семантычнай рэканструкцыі асобных арнаментальных элементаў.

Непаўторнасць кнігі складае і нязвыклы падыход да этнаграфічных аб’ектаў: кожны помнік: ручнік, аздоба акна, абрад і г. д.) прадстае тут як своеасаблівы тэкст духоўнай культуры.

Падобнае выданне прадпрымаецца ўпершыню. Маючы несумненную навуковую і практычна-даследніцкую каштоўнасць для спецыялістаў этнографаў, настаўнікаў, работнікаў культуры, кіраўнікоў прафесійных і аматарскіх мастацкіх калектываў, кніга прадстаўляе інтарэс і для шырокага кола чытачоў – ўсіх, хто цікавіцца традыцыйнай культурай ды сваімі каранямі.

 

ЗМЕСТ (скарочаны)

Спіс скарачэнняў
Уводзіны

КАРОТКІ НАРЫС ЭНТАКУЛЬТУРНАЙ ГІСТОРЫІ ВЕРХНЯГА ПАДНЯПРОЎЯ (А. І. Драбушэўскі)
ЛАКАЛЬНЫЯ ТРАДЫЦЫІ РУЧНІКОЎ
СЕМАНТЫЧНЫЯ ДОСЛЕДЫ: УЗОРЫ, КАМПАЗІЦЫІ, ТЭХНІКІ, НАЗВЫ
УЗОРЫ ЦЭНТРА Ў КАМПАЗІЦЫЯХ З ЛЮСТРАНОЮ СІМЕТРЫЯЙ
РУЧНІКІ-“ЛІЎНІ” ДЫ РУЧНІКІ-“МАЛІТВЫ”
“ВУЗЕЛ” ТРАДЫЦЫЙ
КАМПАЗІЦЫІ І МАДЭЛІ СУСВЕТУ
СТЫХІЯ І КУЛЬТУРА. МОВА РУЧНІКА Ў КАНТЭКСЦЕ ТРАДЫЦЫЙНАГА ЖЫЦЦЯ
ВЯРТАННЕ Ў РЭГІЁН “ВУЗЛА”
РУЧНІК І ЗАМОВА ЯК РОЗНЫЯ “ТЭКСТЫ” АДНОЙ ТРАДЫЦЫІ (У. Л. Кляус, Г. І. Лапацін, Г. Р. Нячаева, Л. Д. Раманава)

Заключэнне
Спіс населеных пунктаў рэгіёна
Спіс інфарматараў
Літаратура
Матэрыялы да картаў ткацкіх традыцый рэгіёна
Каталог
Кароткае тлумачэнне да каталога тканін: “З’явы ў ткацкіх традыцыях”.

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Гардзіенка Алег
У кнізе распавядаецца пра адну з найбуйнейшых беларускіх арганізацыяў у ЗША — Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, што дзейнічае ад 1951 г. па сёньня. Аўтар разглядае гісторыю арганізацыі на фоне падзеяў жыцьця беларускай эміграцыі, палітычнага й царкоўнага расколу, а таксама замежнай і ўнутранай палітыкі ЗША.
Тэмай сёлетніх “Запісаў” стала ўласна літаратура, ня толькі эміграцыйная, а беларуская цалкам. Тэксты літаратурнай тэматыкі публікуюцца ў розных разьдзелах нумару.
Цвікевіч Аляксандр
Першы том збору твораў Аляксандра Цвікевіча змяшчае ў сабе гістарычныя і гісторыка-публіцыстычныя працы, у тым ліку «За­ход­не­русізм», «Адраджэнне Беларусі і Польшча», «Інстытут бе­ла­рус­кае культуры», якія выйшлі пры жыцці аўтара асобнымі кніга­мі, дзве брашуры, прысвечаныя гісторыі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, і шэраг артыкулаў на адпаведную тэматыку.