Белая муха, забойца мужчын
14.10 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 305 g
Purchase
out of stock
Description
Раман. — Мінск: Галіяфы, 2015. — 240 с.ISBN 978-985-7140-07-7
Гэты раман Альгерда Бахарэвіча — гісторыя жаночай банды, “дзевак без цара ў галаве”, якія кінулі выклік патрыярхальнаму грамадству. Хто яны: тэрарысткі, вар'яткі, мастачкі? Або проста прывіды мінулага, з якімі нечакана сустракаецца галоўны герой кнігі?
Альгерд Бахарэвіч прадставіў свой фемінісцкі раман (Марыя Грыц, рэпартаж з прэзэнтацыі)
Валеры Гапееў пра кнігу Бахарэвіча. Горыч змарнаваных нагодаў (BUDZMA.ORG)
ЗЬМЕСТ Паглядзець
ФРАГМЭНТ З КНІГІ Паглядзець
Products You May Like
У сусвеце, дзе некалькі краін аб’ядналіся ў звышдзяржаву, пануе ідэалогія адзінай культуры. Адмысловая арганізацыя «С.О.Н.» займаецца знішчэннем помнікаў самабытных культур, каб змяніць гісторыю. Аднак тыя, хто сутыкаецца са згубленай мовай сваёй краіны, пераходзяць на яе і становяцца носьбітамі звышздольнасцяў. Нібы мова здольная змяніць генетычны код. У Мінску такія людзі стварылі падпольнае аб’яднанне «Лабірынт», каб ратаваць спадчыну беларусаў ад сістэмы з дапамогай уласных здольнасцяў. Але ці праўда выклікае забытая мова мутацыі, а не нешта яшчэ? Ці не блукае ў Лабірынце шпіён? І што рабіць, калі блізіцца ноч і «С.О.Н.» ахоплівае розум?
Гэта кніга пра Нараўлянскі палац – стары дом на беразе Прыпяці, напоўнены любоўю, фартэпіяннай музыкай і сямейнымі сакрэтамі. Гэта літаратурнае даследаванне, у якім біяграфія палаца пераплятаецца з асабістай гісторыяй аўтара. Таксама гэта аповед пра людзей, якія называлі палац сваім домам, і пра эпохі, што праносіліся за яго вокнамі.
Другая кніга рамана “Беларускі палкоўнік” – гэта працяг гісторыі магілёўскага шляхціца Канстанціна Паклонскага. Дзеяньне адбываецца ў час “крывавага патопу” 17 стагодзьдзя. На старонках кнігі ажываюць вядомыя гістарычныя постаці, а падзеі разгортваюцца ў Магілёве, Крычаве, Горадні і Новым Быхаве. Каханьне і здрады, вера ў Бога і інтрыгі, вайна і прага міру, расчараванасьць і надзея – усё гэта вымагае няпростых рашэньняў, якія давядзецца прымаць галоўнаму герою…














