Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Ніякай літасьці Валянціне Г.

Ніякай літасьці Валянціне Г.
0.96 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 320 g

Purchase

out of stock
Выдавец Логвінаў ІгарProseСэрыя "Другі фронт мастацтваў"Бахарэвіч Альгерд

Description

Апавяданьні / Менск: Логвінаў, 2006. — 290 с. — (Другі фронт мастацтваў). ISBN 985-6800-09-9 Проза Бахарэвіча — гэта, бадай, самы бліскучы ўзор жанру сярод праектаў Другога фронту мастацтваў. Ірына Шаўлякова, "Дзеяслоў" Не зважаючы на ўвесь ультрасуб’ектывізм "руйнавальніка гарадоў", а таксама на цэлы арсэнал досыць сьвежых экспэрымэнтаў у галіне стылістыкі, нельга не адзначыць таго, што пэрсанажы Бахарэвіча жывуць ня дзе-кольвечы, а ў сучаснай нам Беларусі. Яны нашыя, па-сапраўднаму "тутэйшыя", што, аднак, не перашкаджае аўтару адлюстроўваць такія "высокія" тэмы, як, скажам, працэс адчужэньня асобы ў па-ранейшаму калектывісцкім грамадзтве. Ці адваротную зьяву: уцёкі гэтай самай асобы ад грамадзтва. Г. С., "Культура" Тэксты аўтара заўсёды вылучаліся радыкалізмам і сэнсавай глыбінёй. Хоць за апошнія некалькі гадоў значна зьмяніўся стылёвы падыход да словатворчасьці. Я адзначыў бы кардынальны сыход аўтара ад экспэрымэнту з формай. Мажліва, і зьмена сьветапогляду аўтара паўплывала на зьнікненьне панкаўскага пачатку ў ягоных творах. Зьміцер Вішнёў, "Маладосць" ЗЬМЕСТ Прыватны пляж на ўзьбярэжжы Леты Ніякай літасьці Валянціне Г.
  1. Утаавасэ
  2. Сэдока
  3. Сабі
  4. Кіока
  5. Фукагуса
  6. Татоэ-ута
  7. Аварэ
  8. Тадагота-ута
  9. Надзораэ-ута
  10. Монда-ута
  11. Саругаку
  12. Іваі-ута
  13. Аусака
  14. Карумі
Ацалелы Пэйджар Талент заіканьня Найноўшая гісторыя Палесься Дзьве тысячы словаў пра Завалюхіна Іголка прозы (ліставаньне зь Юрасём Барысевічам)

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Марціновіч Віктар
Масква 2000-х. Горад, дзе віруюць ашаламляльныя грошы і пануюць стальныя норавы. Дзе чалавек існуе ў каардынатах падначалення і спакусы, дзе воля — гэта найчасцей воля да ўлады. Галоўны герой, выкладчык-эмігрант з Беларусі, патрапляе ў вір выпрабаванняў, якія вымушаюць яго нанова спасцігнуць тое, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды ёсць такой салодкай. Гэты тэкст варта чытаць, каб адчуць і зразумець тыя энергіі, што стаялі за шмат якімі падзеямі на постсавецкай прасторы апошнія 30 гадоў.
Ракус Станіслаў
Раман “Нататкі ў плыні часу” мае аўтабіяграфічную аснову. У цэнтры аповеду настаўнік вячэрняй школы і яго штодзённая педагагічная праца, поўная кур’ёзных сітуацый і парадоксаў. Канфлікт паміж дабром і злом трансфармуецца ў канфлікт паміж асобай і сістэмай (школьнай і грамадскай), у якой асоба вымушана існаваць. Станіслаў Ракус выкарыстоўвае новыя для славацкай літаратуры кампазіцыйныя і сюжэтныя прыёмы, што робіць яго творчасць наватарскай.
Вешторт Алена
Пра што думаюць сучасныя жанчыны? Адказ на гэтае пытанне можна знайсці ў зборніку навел «Жамяра»... Такім чынам, дзейныя асобы – насякомыя – заяўлены. Застаецца дазнацца пра выканаўцаў.