Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён: папулярныя НАРЫСЫ
0.99 BYN
Size: 145x210 mm
Weight: 640 g
Purchase
out of stock
Description
Мінск: Радыёла-плюс, 2006. — 596 с., 12 іл. ISBN 985-448-065-8 Гэтая кніга – самы поўны на сённяшні дзень інтэграваны выклад найважнейшых з’яваў літаратуры ХІХ—пачатку ХХІ ст., у якім беларуская літаратура разглядаецца як неад’емная частка сусветнага літаратурнага працэса. Кніга з’яўляецца своеасаблівым працягам папулярных нарысаў Л.Баршчэўскага “Літаратура ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму”, што выйшлі ў 2003 г. Адрасуецца старшакласнікам, настаўнікам, абітурыентам, студэнтам, выкладчыкам — усім, хто цікавіцца мастацкім словам, пытаннямі беларускай і сусветнай літаратуры і культуры. Замест уводзінаў. Канец XVIII і пачатак ХІХ стагоддзя — пераломны час у гісторыі літаратур Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Для творцаў гэтай пары ўсё меншае значэнне маюць усталяваныя раней каноны літаратурнай творчасці. Не жанр, не стылёвыя сродкі, а сам аўтар робіцца галоўным чыннікам поспеху альбо няпоспеху таго ці іншага твора. Адбываецца працэс выразнай індывідуалізацыі стылю: менавіта індывідуальны, аўтарскі стыль цяпер супрацьстаіць норме, аўтарытэт якой раней лічыўся непахісным. Творчае, прасякнутае мыслядзеяннем “я”, падпарадкоўвае сабе універсальную норму, перамагае традыцыяналізм, які цягам шматлікіх стагоддзяў прадвызначаў сутнасць літаратурнага працэсу ў Еўропе і Азіі. Вырашальную ролю ў гэтых рэвалюцыйных зменах адыграла ўзнікненне і развіццё рамантычнай плыні, фармаванне рамантычнага метаду мастацкага адлюстравання рэчаіснасці. Сярэдзіна ХІХ стагоддзя — зорная часіна рэалістычнага спосабу асваення свету. Рэалізм не адмяняў творчых дасягненняў сваіх папярэднікаў-рамантыкаў, а працягваў адкрываць шматстайнасць навакольнай рэчаіснасці і духоўнае багацце чалавечай асобы, сцвярджаў нацыянальную самабытнасць і гістарычную канкрэтнасць мастацкага вобраза..Многія пісьменнікі, якія пачыналі як рамантыкі, пазней станавіліся на пазіцыі рэалізма (Бальзак, Стэндаль, Гюго, Міцкевіч, Пушкін). Рэалізм паказваў жыццё ў “формах самога жыцця”, ствараючы вобраз пры дапамозе тыпізацыі рэальных фактаў (“тыповыя характары ў тыповых абставінах”), і быў у гэтых сэнсе раўназначным паняццю жыццёвай праўды. У другой палове ХІХ стагоддзя рэалізм дасягнуў сваёй вяршыні ў творчасці Флабера, Дзікенса, Талстога, Дастаеўскага — яны імкнуліся да ўсеабдымнай шматстайнасці светаразумення, да паказу складанасці і супярэчлівасці чалавечай натуры, трагічнай раз’яднанасці людзей і народаў, сутыкнення ў невырашальных канфліктах асобы і грамадства, народа і ўлады. У рэалістычнай — бальзакаўска-талстоўскай — канвенцыі аўтар набываў функцыі творцы мастацкай мадэлі рэчаіснасці і ў пэўнай ступені ўступаў у суперніцтва з самім Богам як першастваральнікам Сусвету. Пазнавальныя магчымасці рэалізма пазней раскрыліся ў шматтомных раманных цыклах, у жанры “сямейнай сагі” Заля, Ралана, Франса, Галсуорсі, Т.Мана, Горкага, Драйзера, К.Чорнага, І.Мележа і іншых. На мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў літаратурны працэс прыкметна палярызаваўся. Натуралізму, які абапіраўся на дасягненні прыродазнаўства, супрацьстаяў дэкаданс, які паўстаў супраць крайняй рацыяналізацыі жыцця і стаў эстэтычнай прадумовай узнікнення мадэрнізма. ХХ стагоддзе ў аснове сваёй стагоддзе мадэрнізма, які з’явіўся на арэне спачатку еўрапейскай, а затым і сусветнай гісторыі ў акружэнні шматлікіх літаратурных плыняў і школ імпрэсіянізма, сімвалізма, экспрэсіянізма, футурызма, акмеізма, дадаізма, сюррэалізма, імажынізма, “плыні свядомасці”, экзістэнцыялізма, “новага рамана”, “драмы абсурду”. Мадэрнізм узнік на фоне трагічных катаклізмаў, войнаў і рэвалюцый і глабальнага расчаравання ў чалавечых каштоўнасцях і ў самім прагрэсе. Канец ХХ і пачатак ХХІ стагоддзяў праходзіць пад знакам філасофіі і эстэтыкі постмадэрнізма, які адкрывае ў чалавеку яго унікальнае “я” і адначасова “другога” ў іншых людзях, які абуджае глабальнае мысленне і здольнасць спалучаць у свядомасці розныя эпохі, культуры, стылі, спасцігаць рэальнае шматмоўе свету, супярэчлівыя ідэі і погляды, быць талерантным і свабодным. Постмадэрнізм нараджае ў кожным чалавеку мастака. Побач з паняццем аўтара ён сцвярджае паняцце чытача, які на свой лад і розум інтэрпрэтуе творы. На Парнасе агульначалавечай культуры і нацыянальнай літаратуры нікому не цесна. Набеліянты знаходзяцца ў добрым суседстве з майстрамі мастацкага слова, якія не дачакаліся пры жыцці прэстыжных прэмій і чые персаналіі таксама ўключаны ў гэтую кнігу, бо яны, паводле агульнага прызнання знаўцаў, маюць усе падставы заняць “свой пачэсны пасад” у пантэоне сусветнай літаратуры. ЗМЕСТ Замест уводзінаў ЛІТАРАТУРА РАМАНТЫЗМУ
- Рамантызм як напрамак і як універсальны творчы метад Творчасць Э.Т.А.Гофмана “Кніга песень” Гайнрыха Гайнэ Нікалаўс Ленаў
- Філаматы і філарэты Жыццё і творчасць Яна Чачота Тамаш Зан
- Жыццёвы шлях паэта Балады і паэмы Адама Міцкевіча Санеты "Дзяды" "Пан Тадэвуш" Адам Міцкевіч у беларускім кантэксце Пачатак расійскамоўнай літаратуры ў Беларусі Тадэвуш (Фадзей) Булгарын
- Аляксандр Ходзька Аляксандр Грот-Спасоўскі Юльян Корсак Тадэвуш Лада-Заблоцкі
- Джордж Гордан Байран і яго паэма “Паломніцтва Чайльд-Гарольда”
- Васілій Жукоўскі Аляксандр Грыбаедаў
- Нараджэнне і выхаванне паэта ў сям’і Ліцэйскі перыяд (1813—1817) Пецярбургскі перыяд (1817—1820) Паўднёвы перыяд (1820—1824) Міхайлаўскі перыяд (1824—1826) Пасля высылкі (1826—1830) Апошнія гады (1831—1837) Раман у вершах "Яўгені Анегін" (1823—1831) Пушкін і Беларусь
- Дзяцінства Ранняя лірыка Юнацтва Творчы пошук Творы перыяду першай каўказскай высылкі Зорная часіна паэта Паэма "Дэман" Паэма "Мцыры" Раман "Герой нашага часу" Другая каўказская высылка Лермантаў і беларуская літаратура
- Творчасць Уладзіслава Сыракомлі Вінцэсь Каратынскі Ялегі Пранціш Вуль Паўлюк Багрым Альгерд Абуховіч Зоф’я Манькоўская
- Паэма "Энеіда навыварат" Вікенція Равінскага Канстанцін Вераніцын і яго паэмы "Тарас на Парнасе" і "Два д’яўлы"
- Ануфры Петрашкевіч Адам Плуг Адэля з Устроні Арцём Вярыга-Дарэўскі Вайніслаў Савіч-Заблоцкі
- Публіцыстычныя творы Канстанціна Каліноўскага
- Навела "Габсэк" Раман "Бацька Гар’ё"
- Чарлз Дыкенс Іншыя майстры англійскага рэалізму
- Мікалай Гогаль і яго раман "Мёртвыя душы"
- Творчасць Івана Тургенева Леў Талстой Фёдар Дастаеўскі Сацыяльная сатыра Салтыкова-Шчадрына
- Мендэле Мойхер-Сфорым і Шолам-Алейхем
- Генрык Сянкевіч і яго раман "Крыжакі" Жыццё і творчасць Элізы Ажэшкі Марыя Канапніцкая
- Жыццё і творчасць Францішка Багушэвіча Янка Лучына Адам Гурыновіч Іншыя папярэднія “нашаніўскага” адраджэння
- Джордж Бернард Шоў Антон Чэхаў
- Шарль Бадлер Поль Верлен Марыс Мэтэрлінк
- Аляксандр Блок
- Творчасць Ганны Ахматавай
- Карусь Каганец Ядвігін Ш. Літаратурная палеміка ў "Нашай ніве" "Нашаніўства", беларускі дэкаданс і сімвалізм
- Купала і беларускі Космас Станаўленне творчай асобы Даніна багушэвічаўскай традыцыі Новы этап творчай эвалюцыі Пошукі Купалы-драматурга і паэта Беларусацэнтрызм як апірышча Купалавай творчасці Купала ў савецкай Беларусі
- Месца Коласа ў прыгожым пісьменстве З біяграфіі Пачатак творчага шляху “Песні-жальбы” На подступах да маштабнай эпікі Паэтычны эпас Коласа Трылогія “На ростанях” Колас за савецкім часам
- Свет Багдановіча Біяграфія паэта Паэт “чыстай красы” Творчы метад Багдановіча
- Волат беларускай прозы Жыццёвыя дарогі Дэбют празаіка Лірычна-аўтабіяграфічная проза "Дзве душы" Аповесць "Меланхолія" Раман "Віленскія камунары" "Камароўская хроніка" Перад абліччам трагедыі
- Самюэль Бэкет Эжэн Ёнэска "Метафізічныя драмы" Гаралда Пінтэра Авангардысцкія традыцыі ў сучаснай беларускай драматургіі Беларускі "Бум-Бам-Літ"
- Імкненне да гуртавання "Маладняк" "Узвышша" БелАПП Расстралянае Адраджэнне
- Антон Луцкевіч Францішак Аляхновіч Казімір Сваяк
- Кандрат Крапіва Уладзімір Дубоўка Язэп Пушча Андрэй Мрый
- Аляксандр Салжаніцын "У капцюрох ГПУ" Францішка Аляхновіча Уладзімір Вайновіч Уладзімір Набокаў
- Вацлаў Ластоўскі Жыццёвы лёс і творчасць Наталлі Арсенневай Масей Сяднёў Алесь Салавей Асоба і мастацкі талент Ларысы Геніюш Янка Юхнавец
- Іван Мележ Вячаслаў Адамчык
- Томас Ман Творчасць Германа Гесэ Проза Антуана дэ Сэнт-Экзюперы Паэзія Чэслава Мілаша
- Пачатак – у класікаў Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч) Уладзімір Жылка Максім Танк
- Яўген Замяцін Джордж Оруэл Алесь Адамовіч
- Гайнрых Бёль "Бляшаны барабан" Гюнтэра Граса
- Альбэр Камю Жан-Поль Сартр Васіль Быкаў
- Рыгор Барадулін
- Янка Брыль Уладзімір Караткевіч Іван Чыгрынаў Міхась Стральцоў
- Раманы і эсэ Мілана Кундэры
- Уладзімір Арлоў Валянцін Акудовіч Сяргей Дубавец
- Публіцыстычная паэзія Пімена Панчанкі Новыя матывы ў творах Васіля Быкава, Янкі Брыля, Алеся Адамовіча Творчасць Ніла Гілевіча Вяртанне з нябыту У пошуках новай тоеснасці
Products You May Like
Другую кнігу дзясятага тома склала публіцыстычная і літаратурна-крытычная спадчына В. Быкава 1981–1990 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі і калектыўныя творы.
Як мастакі жартавалі з Янкі Купалы і Якуба Коласа? У кнізе ўпершыню апавядаецца пра ўсе вядомыя на сёньня сяброўскія шаржы на двух класікаў. Зробленыя пры жыцці паэтаў, яны сталі каштоўным дакументам мінулай эпохі.
Кніга ўяўляе збор прыватных успамінаў, сямейных аповедаў, апокрыфаў і паданьняў, сведчаньняў розных людзей, што давялося аўтару чуць, жывучы ў Менску і ў Вільні, вандруючы па ўсёй Беларусі. Унікальны аўтарскі досьвед, багацьце мовы і разнастайнасьць сюжэтаў робяць гэтыя тэксты каштоўным дакумэнтам і захапляльнай чытанкаю для тых, хто пераймаецца пытаньнямі нацыянальнае ідэнтычнасьці і цікавіцца гісторыяй нашае культуры.













