Бібліятэка французскай драматургіі. Том 1
0.75 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 180 g
Purchase
out of stock
Description
Жаўі А., Бакры Ж.-П. Сямейнае падабенства; Буланжэ Д. Вясельная вандроўка; Вэбэр Ф. Вячэра з дурнем: Драматычныя творы / Пер. з фр. Ю. Пятрушачкінай, М. Шакеля, З. Коласа. — Мн: Энцыклапедыкс, 2004. — 188 с. — (Бібліятэка французскай драматургіі).
ISBN 985-6742-10-2
У зборнік уключаныя драматычныя творы сучасных французскіх драматургаў і актораў Аньес Жаўі і Жана-П’ера Бакры “Сямейнае падабенства”, члена Ганкураўскай акадэміі Даніэля Буланжэ “Вясельная вандроўка”, а таксама драматурга і кінарэжысэра Франсіса Вэбэра “Вячэра з дурнем”.
ЗМЕСТ
Аньес Жаўі і П’ер Бакры. Сямейнае падабенства. Пер. Юліі Пятрушачкінай
Даніэль Буланжэ. Вясельная вандроўка. Пер. Міколы Шакеля
Франсіс Вэбэр. Вячэра з дурнем. Пер. Змітра Коласа
Products You May Like
Вешаваная драма «Баладына» выдатнага польскага драматурга і паэта-рамантыка Юльюша Славацкага (1809-1849) належыць да самых значных у яго творчым даробку. Выкарыстоўваючы матывы нацыянальнага фальклору, а таксама дасягненні шэкспіраўскай драмы і тагачаснага французскага тэатра, творца закранае праблемы ўзаемадачыненняў Дабра і Зла ў гістарычным часе і ў Вечнасці. Твор першыню публікуецца ў перакладзе на беларускую мову.
Анталогія сучаснай польскай драматургіі "На розныя галасы" – гэта не першая спроба прадставіць п'есы аўтараў і аўтарак з Польшчы для беларускіх чытачоў і тэатраў. Але з часоў апошніх падобных перакладаў прайшло больш за дзесяць год, і таму мы спадзяемся, што выхад гэтай анталогіі справакуе новую хвалю цікавасці да польскай драматургіі. Тым больш гэта не адкрыццё незнаёмага, і ў беларускай тэатральнай прасторы мы маем трывалы падмурак гэтай цікавасці. Чым ён умацоўваўся? У першую чаргу п'есамі класікаў Станіслава Віткевіча, Вітальда Гамбровіча, Тадэвуша Ружэвіча, Славаміра Мрожэка.
Мастацкі свет знакамітай п'есы «Пігмаліён» Джорджа Бернарда Шоў (1856–1950), англійска-ірландскага драматурга, лаўрэата Нобелеўскай прэміі, сатканы з парадоксаў і неверагодных метамарфоз. Простыя ісціны ён даказвае «ад адваротнага», пераказваючы сюжэт вядомага старагрэцкага міфа «навыварат»... У адрозненне ад вядомых нашаму масаваму чытачу рускіх перакладаў п'есы, гэты пераклад зроблены паводле поўнага англійскага выдання, з захаваннем аўтарскіх прадмовы, паслямоўя і ўставак.














