Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Дэжа вю: перавыбранае

Дэжа вю: перавыбранае
6.30 BYN
Size: 120x185 mm
Weight: 224 g

Purchase

out of stock
PoetryСэрыя "Я кнігу маю"Хадановіч Андрэй

Description

Вершы. — Мінск : І. П. Логвінаў, 2013. — 196 с. — (Серыя “Я кнігу маю”).

ISBN 978-985-562-045-8

Гэтая кніга — падсумаванне пэўнага перыяду, бо выйшла яна да саракагоддзя паэта, і ў яе ўвайшлі найлепшыя вершы, напісаныя за апошнія 15 гадоў.

У 2014-м за гэтую кнігу Андрэй Хадановіч атрымаў прэмію “Залатая літара” (рэпартаж з уручэння ад Аляксандры Дорскай на BUDZMA.ORG)

Андрэй заўсёды быў паэтам надзвычай пластычным. Ягоныя вершы нагадвалі гучанне аркестру, у якім сам Андрэй выконваў функцыю дырыжора — віртуознага й маніякальнага адначасова, што, зрэшты (я пра маніякальнасць), толькі дадавала гэтым вершам лірычнасці...
У нейкі момант ён вырашыў адмовіцца ад аркестроўкі і перайшоў на джазавыя імправізацыі. А джаз, як вядома, гэта музыка дарослых мужчынаў. І трэба захоўваць у сабе дзіцячую непасрэднасць, каб гэта разумець.
(Сяргій Жадан. Уменне граць на трубе)

Хадановіч імкнецца пісаць па-беларуску так, як быццам па-беларуску ўсе наўкол размаўляюць.
(Макс Шчур. “Госць з будучага”, альбо феномен Хадановіча)


Абменнік (верш з кнігі)

Я прыходжу ў “абмен валюты”:
памяняць на верасень люты,

памяняць на грошы гады,
каб — нябедны і малады,

каб яшчэ раз пабыць дзіцёнкам,
абмяняцца з табой пярсцёнкам,

каб жадалі кахання ў тосце,
каб — жывыя ўсе нашы госці...

Па якім мяняеце курсе?
Толькі дзеўчына зноў не ў курсе.

ЗМЕСТ Паглядзець зьмест  цалкам


ПРА АЎТАРА

Андрэй Хадановіч нарадзіўся ў 1973 годзе ў Мінску.

Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1995) і аспірантуру БДУ па спецыяльнасці замежная літаратура (1999). Выкладае ў БДУ гісторыю французскай літаратуры. Напачатку 2000-х настаўнічаў у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Кіраўнік “Перакладчыцкай майстэрні” ў Беларускім калегіуме. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. З 2008 г. узначальвае Беларускі ПЭН-цэнтр.

Вершы перакладаліся на польскую, ангельскую, украінскую, нямецкую, літоўскую, расейскую, чэшскую, латышскую, шведскую, славацкую, іспанскую і славенскую мовы. Друкаваўся ва Украіне: зборнікі “Листи з-під ковдри” (2002), From Belarus with Love (2005) і кніга для дзетак — “Таткові нотатки” (2011). У Швецыі выйшаў зборнік паэзіі Fria verser (2011), а ў Польшчы — Święta nowego rocku (2006).

Лаўрэат некалькіх літаратурных узнагародаў, сярод якіх “Залаты апостраф” (Беларусь, 2007), “Крышталь Віленіцы” (Славенія, 2008). Атрымаў прэмію часопісаў “Сучасність” (Украіна, 2007) і “Современная поэзня” (Расія, 2006), а таксама прэмію імя Збігнева Даміняка (Польшча, 2012). Пераможца некалькіх паэтычных слэмаў. Перакладае з польскай, французскай, украінскай, ангельскай, расійскай, літоўскай і грузінскай.

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Блэйк Ўільям
Ўільям Блэйк (1757–1827) – англійскі паэт, мастак, мысляр і візіянер. Практычна невядомы як паэт пры жыц­ці, сёння лічыцца за ключавую фігуру ў гісторыі паэзіі і вы­яў­лен­чага мастацтва эпохі рамантызму.
Бухтуры Абу Убада аль
Абу Убада аль-Ўалід аль-Бу́хтуры (821–897), родам з Сірыі, – адзін з самых значных прадстаўнікоў сярэдневечнай арабскай літаратуры, у творчасці якога своеасаблівым чынам спалучыліся традыцыі даўнейшай бедуінскай і пазнейшай ісламскай паэзіі.
Эльёт Томас Стэрнз
Томас Стэрнз Эльёт (1888-1965) — англійскі паэт, драматург і літаратурны крытык, прадстаўнік мадэрнізму ў паэзіі. Лічыцца адным з найвялікшых паэтаў ХХ ст., лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1948).