Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Нататкі таткі
16.80 BYN
Size: 215x190 mm
Weight: 450 g

Purchase

out of stock
Літаратура для дзяцейPoetryКнігі дзеткамМедыялХадановіч Андрэй

Description

Вершы / Ілюстрацыі, дызайн і мастацкае афармленне Наталія Кійко. — Менск: Медыял, 2015. — 80 с. Цвёрдая вокладка. Надрукавана ў Літве.

ISBN 978-985-6914-30-3

"Для паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча гэта першая спроба пісаць для дзяцей. Але гэта не азначае, што паэт Хадановіч назаўжды сышоў у свет дзяцінства: дарослыя вершы па-ранейшаму пішуцца, запэўнівае ён. Малаўзроставая ж аўдыторыя ў пэўным сэнсе выявілася нават больш складанай…

Музай і першай слухачкай вершаў стала юная Алена Андрэеўна — дачка Хадановіча. Праз яе штодзённыя прыгоды тата апісаў сітуацыі, знаёмыя усім бацькам.

“Мой лірычны герой ніколі яшчэ не быў такім набліжаным да аўтара”, — смяецца паэт. Кармілі качак, сутыкнуліся з праблемай чаргавання шакаладных цукерак і баршчу, чысцілі зубы, гайдаліся на арэлях — усё гэта ўмомант рабілася сюжэтам для вершаў. Тут ёсць творы пра ровар, а ёсць пра коўзанку, пра катанне на арэлях і скаканне на батуце, пра Першага верасня і пра Новы год ды “сустрэчу са спадаром з падарункамі і яго спадарожніцай”.

(Паводле артыкула Аляксандры Дорскай на Budzma.by — Андрэй Хадановіч: “Татка і паэт у адной асобе – папуліст”)


          Цукерка

          Шакаладную цукерку
          Смачную хачу!
          За яе аддам талерку,
          Поўную баршчу.

          З’ем цукерку до сняданку
          І пасля — адну,
          І адну — за прагулянку,
         
І адну — для сну. 

          А калі даем заначку
           (Там штук пяць яшчэ),
          Ў краме цёцю прадавачку
          Знойдзем — не ўцячэ!

          Мыю рот каля люстэрка...
          Я магу і больш,
          Толькі мама на цукеркі
          Не мяняе боршч!


 

 

Сябры, не магу не падзяліцца радасцю. Варта было дажыць да 42 гадоў, каб нарэшце зрабіцца дзіцячым паэтам. Нават са сваёй кніжкай, якая вось-вось выходзіць па-беларуску. “Нататкі таткі” пісаліся пяць гадоў. Зразумела, музай-натхняльніцай была і ёсць дачка Алена. Аленка падрастала — і здараліся новыя і новыя нагоды нешта зарыфмаваць. Такія сабе вершы на ўсе выпадкі жыцця. Трэба пайсці пакарміць качак, пагайдацца на арэлях ці паехаць у грыбы — калі ласка. Трэба паплёскацца ў ванне, але без патопу і каб за сабой потым прыбралі — штось напісалася. Звярнула мама ўвагу, што цукеркі ядуцца лепей за боршч — трэба ратаваць сітуацыю. :) Найчасцей дапамагае. А калі не, то прынамсі настрой падымае.

(Андрэй Хадановіч)


ЗМЕСТ Паглядзець



Ілюстрацыі з кнігі Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Бранцэвіч Эдзіта
У гэтай кнізе чароўных казак, мой дарагі дружа, ты разам з беларускай дзяўчынай Анэляй трапіш у тыя даўнія і таямнічыя часы, каб зазірнуць у сусвет душы сваіх продкаў, адчуць сілу і прыгажосць зямлі, на якой жывуць беларусы.
Татарнікава Святлана
Карысная і займальная кніжачка для самых маленькіх дзяцей пра тое, як вырабляецца воўна, ніткі і розныя рэчы з іх.
Ягоўдзік Уладзімір
Дасціпныя апавяданні новай кніжкі Уладзіміра Ягоўдзіка расказваюць пра свойскіх жывёл, якія існуюць побач з людзьмі. Усе яны цікавыя, маюць свой адметны нораў, а галоўнае — чакаюць нашай спагады і дабрыні.