Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

6.40 BYN
Size: 170x240 mm
Weight: 810 g
Purchase
out of stock
Description

ISBN 978-985-02-1583-3
Знакаміты раман англійскага пісьменніка Даніэля Дэфо (каля 1660—1731) пра марахода, які дваццаць восем гадоў пражыў на самоце на ненаселенай выспе ля ўзбярэжжа Амерыкі, выкінуты на бераг падчас караблекрушэння, у якім загінулі ўсе, апрача яго.
Першае выданне раману пабачыла свет 25 красавіка 1719 пад назваю "Жыцьцё і дзіўна незвычайныя прыгоды Рабінзона Круза, марахода зь Ёрку; які пражыў дваццаць і восем гадоў на самоце на ненаселеным востраве ля ўзьбярэжжа Амэрыкі, ля вусьця ракі Арынока; выкінуты на бераг падчас караблекрушэньня, у якім загінулі ўсе, акрамя яго; з выкладаньнем ягонага дзіўнага вызваленьня піратамі" (анг. The Life and Strange Surprizing Adventures of Robinson Crusoe, of York, Mariner: Who lived Eight and Twenty Years, all alone in an un-inhabited Island on the Coast of America, near the Mouth of the Great River of Oroonoque; Having been cast on Shore by Shipwreck, wherein all the Men perished but himself. With An Account how he was at last as strangely deliver'd by Pirates) і прадстаўляла аўтарам самога Рабінзона Круза. Насамрэч прататыпам галоўнаму герою быў рэальны марак з Шатляндыі Аляксандр Сэлькірк, які правёў на ненаселенай выспе ў Ціхім акіяне чатыры гады.
Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі
Артыкул пра раман у Вікіпэдыі
Фрагмент з кнігі Паглядзець
Products You May Like
Аўтары нумару : Вольга Бабкова, Томас Вянцлава, Вольга Гронская, О. Генры, Анхела Эспінова Руіс, Рыгор Сітніца, Віктар Ярац ды іншыя.
Раман “Нататкі ў плыні часу” мае аўтабіяграфічную аснову. У цэнтры аповеду настаўнік вячэрняй школы і яго штодзённая педагагічная праца, поўная кур’ёзных сітуацый і парадоксаў. Канфлікт паміж дабром і злом трансфармуецца ў канфлікт паміж асобай і сістэмай (школьнай і грамадскай), у якой асоба вымушана існаваць. Станіслаў Ракус выкарыстоўвае новыя для славацкай літаратуры кампазіцыйныя і сюжэтныя прыёмы, што робіць яго творчасць наватарскай.
Гэтую кнігу празаіка складаюць стракатыя — па форме і змесце — апавяданні, у якіх аўтар кідае рэтраспектыўны позірк у мінулае і спрабуе зазірнуць у будучыню.