Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Казкі

Казкі
12.90 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 500 g

Purchase

out of stock
ProseПеракладыКнігазбор (выдавецтва)Сэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”Гаўф ВільгельмKnihazbor for children and adolescentsПераклады Ігара Крэбса

Description

Укладальнік Ганна Янкута; пераклад з нямецкай Альгерда Бахарэвіча, Наталлі Давыдоўскай, Аляксея Жбанава, Iгара Крэбса, Уладзіміра Папковіча; мастак Кацярына Дубовік. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 336 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”). Наклад кнігі цалкам прададзены.

ISBN 978-985-7119-62-2.

Свет казак Вільгельма Гаўфа — змрочны і таямнічы. Тут ёсць усё, што толькі магло прымроіцца нямецкаму рамантыку ў XIX стагоддзі: жорсткія і яркія гісторыі з краінаў Усходу, якіх ніколі не існавала, разбойнікі і караваны, што рухаюцца праз пустэльню, — і гэтыя вечныя героі, якіх палюбіла ўжо шмат пакаленняў чытачоў. Кніга ўключае казкі Вільгельма Гаўфа, якія выйшлі ў трох альманахах — за 1826, 1827 i 1828 гады, прычым першы з альманахаў быў перакладзены для гэтага зборніка цалкам. Большасць змешчаных у кнізе перакладаў друкуецца ўпершыню.


Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі

Па-беларуску выйшлі казкі Гаўфа з дыхтоўнымі ілюстрацыямі (Саюз беларускіх пісьменнікаў)


ЗМЕСТ  Паглядзець


Фрагменты з кнігі Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Топал Яхім
Раман Яхіма Топала "Цэх д'ябла" – гэта літаратурныя раскопкі вусцішнай гісторыі ХХ стагоддзя, пераплеценыя з сюррэалістычным дзеяннем, якое вялікай часткай адбываецца ў Беларусі, праўда, Беларусі фантомнай, але, тым не менш, лёгка распазнавальнай. Раман быў выдадзены ў 2009 годзе, і з таго часу выйшаў у розных краінах у перакладах амаль на два дзясяткі моваў. Яхім Топал (нар. у 1962 г.), адзін з найбольш вядомых у сучасным свеце чэшскіх пісьменнікаў, за гэтую кнігу быў уганараваны прэміяй Яраслава Сайферта і прэміяй Міжнароднага ПЭН-клуба.
Глобус Адам
У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме…” сабраныя кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама — кароткі раман пра лёгкае расчараванне.
sale
Кіркевіч Алесь
Свет перапоўнены інфармацыяй, а чалавек не адчувае “інфармацыйнага голаду”, каб чытаць вялікія кніжкі. Таму шанец застаецца адно ў паэзіі ды кароткіх празаічных тэкстаў. Туды, нібы ў мікрачып, можна запісаць максімум эмоцый – каханне, страх, роспач. З імі ды іншымі рэфлексамі спрабуе гуляць аўтар у сваім дэбютным зборніку.