Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда
16.20 BYN
Size: 145x200 mm
Weight: 330 g
Purchase
out of stock
Description
Гродна: ТАА "ЮрСаПрынт", 2018. – 229 с.ISBN 978-985-7134-35-9
Імя Кастуся Каліноўскага (1838–1864) добра вядомае беларусам і даўно стала легендарным. Каліноўскаму прысвечаны шматлікія навуковыя і мастацкія творы, але даследчыкі працягваюць рабіць цікавыя адкрыцці, знаходзячы невядомыя раней дакументы і ўспаміны. Кніга “Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда” створана на аснове матэрыялаў з архіваў і бібліятэк Літвы, Беларусі, Расіі і дазваляе зірнуць на асобу правадыра паўстання 1863–1864 гг. Не толькі як на лідэра і ідэолага нацыянальна-вызваленчага руху на беларуска-літоўскіх землях, але і пазнаёміцца з працэсам фарміравання яго поглядаў.
„Канстанцін Каліноўскі: Асоба і легенда”. Рэпартаж пра кнігу на Радый Рацыя
Гродзенскі журналіст выдаў кнігу да юбілея Каліноўскага. Артыкул на сайце БАЖ
Як жыў Каліноўскі, каго кахаў, што еў, чым хварэў. Сяргей Астраўцоў пра кнігу на Радыё Свабода
ЗАМЕСТ ПРАДМОВЫ Паглядзець
Products You May Like
Паказальнік адлюстроўвае навуковыя і навукова-папулярныя публікацыі па гісторыі, этналогіі, па гісторыі рэлігіі, філасофіі, культуры і адукацыі, мастацтва, літаратуры і мовазнаўства, надрукаваныя ў межах Рэспублікі Беларусь з 1995 да 1999 г. Храналагічна яны ахопліваюць усю гісторыю — ад старажытнасці да канца ХХ ст.
Рэдакцыя Беларускага Гістарычнага Агляду прапаноўвае чытачам першае асобнае выданне паказніка матэрыялаў, апублікаваных у часопісе з 1994 да 2005 г. (тамы І—ХІІ).
Нямецкі гісторык раскрывае феномен беларускай сталіцы як “сацыялістычнага горада”, створанага пасля Другой сусветнай вайны. У кнізе на багатым архіўным матэрыяле разглядаюцца гарадское планаванне і архітэктура, урбанізацыя і міграцыя, і таксама жыллёвае пытанне і штодзённае жыццё горада. Аўтар супастаўляе жаданае і сапраўднае савецкай сістэмы.














