Я абслугоўваў ангельскага караля
10.80 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 400 g
Purchase
out of stock
Description
Раман. / Пераклад з чэшскай Марыі Мартысевіч. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2013. — 228 с. — (Чэшская калекцыя). Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-562-001-4
Гэты раман — гісторыя жыцця чэшскага кельнера-недаростка Яна Дзіце, расказаная ім самім. Галоўны герой мерае свет раскошнымі міжваеннымі рэстарацыямі, у якіх яго муштравалі, а людзей — VIP-кліентамі, якіх яму даводзілася абслугоўваць; прагне зрабіцца мільянерам, але дасягае ўнутранае свабоды, толькі страціўшы ўсё, што меў. Жыццёвую філасофію ва ўсіх сэнсах маленькага чалавека Грабал сэрвіруе ў комплексе з гісторыяй Чэхаславаччыны 1918—1948 гг.
Багуміл Грабал, або За што любіць Чэхію. Да 100-годзьдзя Багуміла Грабала (Ян Максімюк, Радыё Свабода)
ЗЬМЕСТ
Келіх грэнадыны
Гатэль “Ціхота”
Я абслугоўваў ангельскага караля
А галавы я так і не знайшоў
Як я зрабіўся мільянэрам
ПРА АЎТАРА
Багуміл Грабал — чэскі празаік, флагман эўрапейскай літаратуры авангарду. Нарадзіўся 28 сакавіка 1914 г. у Брне.
Памёр у 1997 г., выпаўшы з вакна клінікі “На Булаўцы” ў Празе.
Вучыўся на праўніка ў Карлавым унівэрсытэце. Перад тым, як пасьля Другой сусьветнай вайны пачаць літаратурную кар’еру, зьмяніў шмат прафэсіяў, сярод якіх тэлеграфіст, рабочы на чыгунцы, каміваяжэр, страхавы агент, утылізатар макулятуры. Аўтар блізу двух дзясяткаў аповесьцяў і зборнікаў апавяданьняў, самыя знакамітыя зь якіх — “Пабітэлі” (Pábitelé, 1964), “Пільна дагляданыя цягнікі” (Ostře sledované vlaky, 1965), “Я абслугоўваў ангельскага караля” (Obsluhoval jsem anglického krále, 1971), “Занадта сумная самота” (Příliš hlučná samota, 1977).
Грабал — найперакладанейшы чэскі пісьменьнік XX стагодзьдзя. Па-беларуску ў 2007 г. выйшла друкам ягоная аповесьць “Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных” (Taneční hpdiny pro starší a pokročilé, 1964) у перакладзе Яна Максімюка.
Products You May Like
Забойства ва «Усходнім экспрэсе» — адзін з найбольш папулярных раманаў каралевы брытанскага дэтэктыва. Раман Агаты Крысці, што перажыў больш за дзясятак перавыданняў на мове арыгінала, шмат пастановак і дагэтуль натхняе рэжысёраў на экранізацыі, дайшоў да носьбітаў больш чым ста моў, а цяпер ёсць і ў нас — па-беларуску.
У сваёй кнізе аўтар малюе контур душы маладога чалавека і поўніць яго падзеямі, здарэннямі і недарэчнасцямі мінулых гадоў.
У гэтай кнізе Святланы Явар (Сачанкі) упершыню сабраныя пад адной вокладкай паэтычныя і празаічныя творы пісьменніцы, што дае магчымасць адчуць усю глыбіню яе найтанчэйшай повязі з жыццём і вышыню яе памкненняў, напраўду містычных прасвятленняў.














