Як прафесію сабе дзеці выбіралі
1.15 BYN
Size: 220x145 mm
Weight: 105 g
Purchase
out of stock
Description
Вершы / Пераклад з рускай мовы Раісы Баравіковай; мастак Дана Рунова. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2012. — 32 с.: іл.
ISBN 978-985-6994-94-7
Героі кнігі Наталлі Ігнаценкі, нягледзячы на свой яшчэ зусім юны ўзрост, ужо задумваюцца над тым, кім яны стануць, калі вырастуць. І “прымяраюць на сябе” розныя прафесіі.
Дарагі маленькі чытач!
Табе, магчыма, даводзілася чуць ад сваіх таты ці мамы, ад бабулі ці дзядулі: “Я — інжынер!” — альбо: “Я — настаўніца!”. А ў некага з тваіх сяброў тата выдатны будаўнік, а мама — доктар… Гэта іхнія самыя галоўныя “Я”, да якіх яны імкнуліся, каб займець прафесію па душы і на ўсё жыццё. А ты? Ці задумваўся калі-небудзь, кім жа станеш, як вырасцеш?
І вось ты трымаеш у руках надзвычай цікавую і вельмі карысную кніжку. Яна шмат пра што раскажа табе, а галоўнае, зможа паказаць, як знайсці ў жыцці сваё самае важнае “Я”.
Раіса Баравікова
*****
З самай ранняе пары
Бога, Глеб і Валя
днём суботнім у двары
дружна ў мяч гулялі.
Натаміўшыся як след
Адпачыць прыселі:
На траву — Барыс і Глеб,
Валя — на арэлі.
— Добра мячык паганяць, —
Адазваўся Бора. —
А вось кім хто хоча стаць,
Мы і не гаворым.
Я лічу, даўно ўжо час
Справаю заняцца
Кім жа будзе кожны з нас,
Варта разабрацца!..

Products You May Like
Гэта кніга пра Дзюнэ. Так, пра дзяўчынку, якая заўжды шчаслівая. Але ў той дзень Дзюнэ сядзела за сваёй партай і глядзела на пустое месца побач. На месца, дзе раней сядзела яе найлепшая сяброўка Эла-Фрыда, перад тым як зʼехала ў Нарчопінг. З таго часу нікому нельга было сядзець там, бо дзе ж тады будзе сядзець Эла-Фрыда, калі вернецца?
Гэта кніга раскажа вам пра дзяўчынку Віку, якая каляднай парой гасцюе ў хроснай і трапляе ў свет неверагодных дзівосаў і цудоўных пераўтварэнняў. Урэшце і сама яна становіцца маленькай чараўніцай.
У кнігу старэйшыны беларускай літаратуры Дануты Бічэль уключаны найлепшыя дзіцячыя вершы, напісаныя паэтэсай на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. Творы ўзнаўляюць перад юным чытачом цікавосткі навакольнага свету і прыгажосць нашай мовы.