Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў
23.50 BYN
Size: 210x290 mm
Weight: 520 g
Purchase
out of stock
Description
Мастачка Лілія Давідоўская. – Мінск: А. М. Янушкевіч, 2018. – 64 с. : іл. Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-7165-71-1
Аднойчы кот Шпрот, які любіць уначы цішком збегчы з балкона і паблукаць па ваколіцах, знаёміцца з прывідамі, што жывуць пад вокнамі яго дома. Так пачынаюцца прыгоды ката Шпрота і хлопчыка Алеся ў парку Чалюскінцаў і завязваецца іх сяброўства з суседзямі — прывідамі, вераб’ямі, мышамі. Героі кнігі ратуюць сяброў, якія трапілі ў загадкавую пастку, і вучацца разам спраўляцца з нягодамі.
ЗМЕСТ
Зʼяўленне ката Шпрота
Знаёмства са спадарыняй Мышшу
Сустрэча з братамі-верабʼямі
Начная вылазка ў парк
За справу бярэцца Алесь
Расследаванне ў парку
Атракцыёнавік і шакаладны маннік
Цуды працягваюцца
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець
Products You May Like
Гэтая кніга — неверагодна займальнае падарожжа ў свет філасофіі. Разам з ёю чытач пройдзе тысячагадовымі дарогамі чалавечай думкі, праз пошукі сутнасці існага, Бога і сэнсу жыцця, паспрабаваўшы пранікнуць, следам за найлепшымі мыслярамі чалавецтва і героямі рамана, у глыбіні пазнання Сусвету і самога сябе.
sale
Казка славутага фінскага пісьменніка Сакрыса Тапеліюса апавядае пра старажытнага Ледзянога Волата, які прачнуўся пасля стогадовага сну. Ён быў перакананы, што няма на свеце нікога дужэйшага і разумнейшага за яго. Але неспадзявана Волат сутыкнуўся з невядомымі вынаходкамі людской цывілізацыі. Выявілася, што чыгунка — гэта зусім не замерзлы чыгун, а гумавыя галёшы цвёрдыя на зуб і зусім нясмачныя…
Адрыян — юнак з незвычайным дарам: ён умее чытаць думкі коней. Здавалася б, ад такога ўмення карысці няшмат. Але менавіта ад коней хлопец даведваецца пра чужыя сакрэты. Адрыян ведае, як адшукаць скарбы, і чакае, што яму за гэта добра заплоцяць. Аднак усё ляціць дагары нагамі, калі чарговы конь аказваецца аднарогам, а замоўца — хітрым разбойнікам…
Прыгодніцкае фэнтэзі для падлеткаў і дарослых, якія дагэтуль любяць казкі.














