Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

У ценю Польшчы і Расеі

У ценю Польшчы і Расеі
9.80 BYN
Size: 170x240 mm
Weight: 430 g

Purchase

out of stock
ГісторыяНавуковая літаратураІнбелкульт (Смаленск)Катлярчук Андрэй

Description

Вялікае княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст. / Пераклад з ангельскай Вольгі Калацкай. — 2-е выданьне. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 305 с.

ISBN 987-5-00076-010-9

Пераклад зроблены паводле выданьня: Kotljarchyk, Andrej. In the Shadows of Poland and Russia. The Grand Duchy of Lithuania and Sweden in the European Crisis of the mid-17th Century. Södertörns högskola, 2006. — 347 s.

У манаграфіі знайшлі адлюстраваньне спробы Вялікага Княства Літоўскага заключыць дзяржаўную унію са Швэцыяй пад час вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1654—1667 гг. Асобныя часткі манаграфіі прысьвечаныя ўкраінска-швэдзкім і ўкраінска-расейскім дачыненьням.


Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі


Рэцэнзія Натальлі Сьліж на сайце "Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў"


Рэцэнзія Міхала Дуды на сайце часопісу "Беларускі Гістарычны Агляд"


Тэрытарыяльныя спрэчкі за Літву і Беларусь былі галоўнай прычынай швэдзка-расейскіх, польска-расейскіх і ўкраінска-расейскіх сутыкненьняў. Відавочная роля літоўскай, казацкай ці трансыльванскай эліты ва ўсходнеэўрапейскім крызісе. У той час кожная зь іх мела ўласныя геапалітычныя мэты, дзеля дасягненьня якіх супрацоўнічала з магутнымі суседзямі. Усё гэта ўплывала ня толькі на разьвіцьцё гэтых паўнезалежных пэрыфэрыйных дзяржаваў, але і на балянс сілаў ва Ўсходняй Эўропе ў цэлым.

20 кастрычніка 1655 г., у Кейданах Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і Швэцыя падпісалі дамову аб утварэньні супольнай фэдэратыўнай дзяржавы. У выніку вуніі былі прыняты тры асноватворныя дакумэнты. Па-першае, акт аб дзяржаўным саюзе паміж Швэцыяй і Літвой. Гэтае пагадненьне падпісалі 1172 прадстаўнікі літоўскай палітычнай нацыі. Па-другое, літвіны прынялі зварот да эўрапейскай супольнасьці, у якім патлумачылі прычыны разрыву вуніі з Польшчай і заключэньня саюзу са Швэцыяй. Па-трэцяе, 23 кастрычніка 1655 г. была заснавана Рада швэдзкай Літвы на чале з Бэнгтам Шутэ, намесьнікам швэдзкага караля ў Літве.

Галоўнымі юрыдычнымі пунктамі Кейданскай уніі былі палітычны разрыў з Польшчай і заснаваньне швэдзка-літоўскага саюзу, у рамках якога ВКЛ спадзявалася адрадзіцца ў якасьці самастойнага суб'екта міжнародных адносін. Кейданская вунія сымбалізавала новы – балтыйскі – выбар для ВКЛ.


Прадмова да беларускага чытача Паглядзець



ЗЬМЕСТ
Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Канановіч Уладзімір
У кнізе рэканструюецца ход і характар бітвы пад Клецкам 1506 г., якая была адной з найбольш важных і знакамітых у вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая падзея разглядаецца на фоне агульнага ваенна-палітычнага становішча ва Усходняй Еўропе на мяжы XV—XVI стст. Даследаванне праведзена з выкарыстаннем метаду гістарычнай антрапалогіі: адзін з яго раздзелаў уяўляе сабой палітычную біяграфію галоўнага героя бітвы пад Клецкам Міхаіла Глінскага, не абмінутыя таксама ўвагай і іншыя найбольш яркія палітычныя постаці тагачаснай дзяржавы Ягелонаў.
Рэдакцыя Беларускага Гістарычнага Агляду прапаноўвае чытачам першае асобнае выданне паказніка матэрыялаў, апублікаваных у часопісе з 1994 да 2005 г. (тамы І—ХІІ).
Цемушаў Віктар
Кніга ўяўляе з сябе тэматычны збор працаў вядомага беларускага гісторыка, спецыяліста па гістарычнай геаграфіі, картографа Віктара Цемушава. Асобныя раздзелы кнігі ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дазваляюць прасачыць трансфармацыю ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага на працягу XIV — першай паловы XVI ст.