Шалом
7.00 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 340 g
Purchase
out of stock
Description

ISBN 978-985-6991-08-3
Раман Артура Клінава “Шалом” — ня проста чарговы літаратурны бэстсэлер. Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш сьвет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсьць сэнс жыцьця, спасьцігніце таямніцу праклёну славянаў, навучыцеся зарабляць дваццаць тысяч эўраў за месяц, зразумееце, як належыць паводзіцца ў выцьвярэзьніку і што трэба рабіць, калі да вас дахаты адно за адным прыходзяць пажарнік, участковы міліцыянт, цешча, поп і грамадзянін у шэрым паліто. Вы даведаецеся, як мыць галаву, не здымаючы шалому, і што трэба адказаць людзям, якія ўсё ж такі хочуць зняць яго з вашай галавы.
Афіцыйны сайт кнігі: SALOM.BY
Рэпартаж з прэзэнтацыі раману “Шалом” на Budzma.org
Рэпартаж з прэзэнтацыі раману “Шалом” у Жывым Журнале аўтара
ЗЬМЕСТ
Чылійскае чырвонае
Егермайстар
Фінляндыя
Крупнік
Скарб Радзівілаў
Белая Русь
Крыжачок
Ідал вярнуўся
Products You May Like
Яраслаў Івашкевіч (1984—1980) — адзін з найбуйнейшых польскіх літаратараў ХХ ст., аўтар больш як дзесятка паэтычных зборнікаў, шматлікіх апавяданняў, шэрагу аповесцяў і раманаў, а таксама драматургічных твораў. Кніга прапануе некалькі найбольш вядомых аповесцяў і апавяданняў пісьменніка, з якімі, несумненна, будзе цікава пазнаёміцца шырокаму колу чытачоў.
Пра гэтую кніжку Алеся Місуны нехта скажа: «Кніжка ўспамінаў». І будзе мець рацыю, бо нават пад павелічальным шклом у ёй не знойдзеш хоць друбінкі выдуманага. Усё было! І ўсё ж гэта больш, чым успаміны. Гэта — малюнак, дзе за буйнымі, кожным разам нечаканымі і глыбокімі зместам слядамі пэндзля, відаць тыя падзеі, тыя людзі з іх светаадчуваннем, тое жыццё, часта — змаганне за жыццё… Пярлінкі кароткіх апавяданняў вабяць сённяшняга чытача духам таго даўняга, ужо забытага і незваротнага часу, побыту, сярод якога прайшло маленства аўтара.
Раман “Нататкі ў плыні часу” мае аўтабіяграфічную аснову. У цэнтры аповеду настаўнік вячэрняй школы і яго штодзённая педагагічная праца, поўная кур’ёзных сітуацый і парадоксаў. Канфлікт паміж дабром і злом трансфармуецца ў канфлікт паміж асобай і сістэмай (школьнай і грамадскай), у якой асоба вымушана існаваць. Станіслаў Ракус выкарыстоўвае новыя для славацкай літаратуры кампазіцыйныя і сюжэтныя прыёмы, што робіць яго творчасць наватарскай.