Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Чую, бачу, гавару

Чую, бачу, гавару
9.80 BYN
Size: 205x260 mm
Weight: 610 g

Purchase

out of stock
Літаратура для дзяцейНавучальная літаратураКнігі дзеткамКлышка Анатоль

Description

Ілюстраваны слоўнік для вучняў пачатковых класаў агульнаадукацыйных установаў з беларускай і рускай мовамі навучання. — Мінск: Асар, 2003. — 120 с.: іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 985-6070-98-8

Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі

Для подпісаў пад малюнкамі ў кнізе выкарыстаны радкі з твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, а таксама Э. Агняцвет, В. Віткі, А. Вольскага, А. Вялюгіна, Н. Гілевіча, В. Жуковіча, Т. Кляшторнай, У. Ліпскага, З. Марозава, У. Мацвеенкі, М. Пазнякова, С. Панізніка, Л. Пранчака, М. Скрыгана, С. Сокалава-Воюша, М. Танка, К. Цвіркі, М. Чарняўскага.

Слоўнік ахоплівае найбольш ужывальную, тэматычна згрупаваную лексіку, якая адлюстроўвае навакольны і ўнутраны свет дзіцяці.

Тлумачэнне і засваенне слова даецца не толькі праз малюнак, але і праз жыццё яго ў сказе.

Сказы падабраныя аўтарам так, каб тое ці іншае словаўжыванне выступала выразна і каб там гучалі досціп, гумар, здзіўленне і радасць жыць сярод рэчаў, якія схоплены родным словам, багатым на адценне сэнсу і на красу гучання.

Пададзены ў слоўніку тэматычны лексічны матэрыял можна вывучаць і не прытрымліваючыся прапанаванай паслядоўнасці — у залежнасці ад разумовага ўзроўню і кола зацікаўленняў дзяцей.

Слоўнік распрацаваны з улікам практычнага вопыту найлепшых замежных выданняў падобнага тыпу. Адрасуецца настаўнікам і вучням пачатковых класаў школ з беларускай і рускай мовамі навучання.


ПРАДМОВА

Дарагі сябра! Многія словы ў гэтай кнізе з далёкіх сівых часоў, калі нашыя тысячагадовыя дубы-волаты яшчэ нават не былі жалудамі. Што ўжо казаць пра стагодкі-таполі.

Гэтыя словы — ад нашых прадзедаў і прабабак, дзядоў і бабуль, бацькаў і матуль. На іх цяпло вуснаў нашых продкаў. Яны як пацалунак тых, каго ты ніколі не ўбачыш. Смакуй свае словы, цешся імі, дзяліся з сябрамі, каб родная мова, беларуская мова, была гучала з краю ў край, у вёсцы і ў горадзе, на ўсёй Беларусі.


ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Сокалаў Сяржук
Кніга Сержука Сокалава «Усмешка» — гэта чароўны вершаваны калейдаскоп, складзены з запамінальных пачуццяў, досціпаў і назіранняў.
Бураўкін Генадзь
Вершаваная казка вядомага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Генадзя Бураўкіна (1936–2014) вучыць свайго маленькага чытача асновам дабрыні і спагады.
Мінкін Алег
У кнізе выбраных дзіцячых вершаў Алега Мінкіна паэтычна ўвасабляюцца нацыянальныя міфалагічныя істоты, ажывае раслінны і жывёльны свет, а таксама апяваецца беларускі каляндар.