Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Лучынка. Зборнік
20.40 руб.
Size: 205x260 mm
Weight: 970 g

Purchase

out of stock
Мастацкая Літаратура (выдавецтва)ProseЛітаратура для дзяцейНавучальная літаратураПеракладыPoetryКнігі дзеткамНавукова-папулярная літаратураФальклёр

Description

Сінанімічныя ўзоры, моўны этыкет, вершы, проза, замовы, крылатыя выслоўі, смяшынкі, беларускі народны гумар. / Укладальнікі 3ося Кустава, Валянціна Салаўёва; мастак Мая Пракаповіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013 — 240 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-02-1490-4.


“Лучынка” — гэта зборнік апавяданняў, казак, вершаў сучасных беларускіх аўтараў і класікаў беларускай літаратуры. Таксама ў кніжцы можна знайсці пераклады твораў сусветнавядомых літаратараў на беларускую мову, беларускія прыказкі і прымаўкі. “Лучынка” — гэта кніжка для сямейнага чытання.

Казачнае ўвасабленне жывога агню школкі-вучэльні “Лучынка” асвеціць далейшы шлях усім, хто далучыцца да вывучэння і больш глыбокага ўспрымання роднай мовы праз слова, словазлучэнне, сказ і тэкст. Чытачы пазнаёмяцца з моўным этыкетам, культурай мовы і паводзін на аснове творчага падыходу да літаратурнага матэрыялу, што спрыяе больш глыбокаму засваенню класічных і сучасных твораў беларускіх пісьменнікаў. У кнізе ёсць раздзел для аматараў паэтычных радкоў сусветнавядомых паэтаў у перакладзе на беларускую мову. Кніга знаёміць чытачоў з вытокамі прыгажосці роднай мовы, вучыць спазнаваць і разумець залацінкі народнай мудрасці, карыстацца крылатымі выслоўямі, умець разважаць і жартаваць.





























“Лучынка” ўтрымлівае канкрэтныя практычныя заданні, заснаваныя на матэрыяле роднага слова, літаратурных твораў беларускіх і замежных пісьменнікаў, вуснай народнай творчасці, якія могуць выкарыстоўвацца ў сямейнай педагогіцы, выхавальнікамі дашкольных устаноў, настаўнікамі пачатковых, сярэдніх і старэйшых класаў. “Лучынка” можа выкарыстоўвацца як самастойная сямейная чытанка для дзяцей і дарослых.

ЗМЕСТ Паглядзець

Фрагменты з кнігі Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.