Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.: паміж Варшавай і Масквой
28.00 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 500 g
Purchase
out of stock
Description
Мінск : Галіяфы, 2016. — 346 + 54 с.: іл.ISBN 978-985-7140-19-0
Гэтае выданне з’яўляецца лагічным працягам дзвюх папярэдніх кніг Ігара Мельнікава “Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.” (2014) і “Мяжа ля Заслаўя 1921–1941 гг.” (2015). Гісторыя заходніх абласцей нашай краіны ў міжваеннае дваццацігоддзе сёння выклікае вялікую цікавасць ў беларускім грамадстве. Звязана гэта з тым, што доўгі час гэтая тэма даследавалася ў Беларусі пад значным уплывам савецкіх ідэалагічных клішэ і штампаў. Такі падыход не спрыяў аб’ектыўнаму даследаванню дадзенай праблематыкі ў айчыннай гістарыяграфіі, а звычайныя жыхары краіны проста не ведалі гістарычную праўду пра жыццё сваіх продкаў у 1920—1940 гады.
Зараз сітуацыя змяняецца ў лепшы бок, і ў Беларусі з’яўляецца ўсё больш аб’ектыўных навуковых працаў, прысвечаных гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час, здымаюцца дакументальныя фільмы і перадачы. Аднак, нягледзячы на гэта, шмат эпізодаў з мінулага заходнебеларускага рэгіёна па сёння застаюцца нявывучанымі…
ЗМЕСТ Паглядзець
ПРА АЎТАРА
Ігар Мельнікаў — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук, магістр Варшаўскага ўніверсітэта. Нарадзіўся ў красавіку 1980 года ў Бабруйску. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка (2002 год), Варшаўскі ўніверсітэт (2005 год). У 2011 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Аўтар больш за 100 навуковых і публіцыстычных артыкулаў у айчынных і замежных выданнях. Спецыялізуецца па вайсковай гісторыі ХХ стагоддзя. Лаўрэат прэміі імя Вацлава Ластоўскага 2014 года за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі. Аўтар кніг “Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.” і “Мяжа ля Заслаўя 1921–1941 гг.”.
Products You May Like
Рэдакцыя Беларускага Гістарычнага Агляду прапаноўвае чытачам першае асобнае выданне паказніка матэрыялаў, апублікаваных у часопісе з 1994 да 2005 г. (тамы І—ХІІ).
Кніга Зьмітра Саўкі (1965–2016) выходзіць на трэція ўгодкі ягонай заўчаснай смерці. Гэта 50-гадовая гісторыя Беларуска-Амерыканскага Задзіночання, а таксама ўспаміны сябраў гэтай арганізацыі. Складзеныя разам, тэксты адлюстроўваюць арганізацыйныя і персанальныя аспекты больш як паўвекавога існавання Беларускай Цывілізацыі ў Амерыцы.
Аўтары нумару: Яўген Анішчанка, Раман Бяспалаў (Роман Беспалов), Юры Грыбоўскі (Jerzy Grzybowski), Таццяна Журжэнка (Tatiana Zhurzhenko), Джулі Фёдар (Julie Fedor), Сайман Льюіс (Simon Lewis), а. Юрый Мыцык (о. Юрій Мицик), Сяргей Палехаў (Сергей Полехов), Генадзь Сагановіч, Кірыл Сыцько, Томас Чэлкіс (Tomas Čelkis).














