Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Мой шлях — Беларусь

Мой шлях — Беларусь
43.00 BYN
Size: 310x290 mm
Weight: 1070 g

Purchase


ФотаальбомыВыдавец Раманюк ДзянісРаманюк Дзяніс

Description

Фотаальбом / Аўтар-складальнік Дзяніс Раманюк. — Мінск: выдавец Дзяніс Раманюк, 2013. — 96 с. : іл. Цвёрдая вокладка.
Дзяніс Раманюк / Dzianis Ramaniuk
ISBN 978-985-90301-7-8

На беларускай, ангельскай, нямецкай, рускай мовах.

Прыгажосць беларускай прыроды неаднойчы апісаная ў літаратурных творах, але, на жаль, вельмі мала яе якасных адлюстраванняў у фатаграфіі. Дзяніс Раманюк больш за дзесяць гадоў плённа распрацоўвае тэму беларускага краявіду. Пабываўшы з фотаапаратам амаль ва ўсіх кутках Беларусі, фотамастак адзняў сотні стужак, якія захоўваюць чароўныя і бясконца прыгожыя выявы прыроды.

Узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені на V Міжнародным конкурсе “Мастацтва кнігі — 2008” (Масква) у намінацыі “Мая краіна” і “Залаты фаліянт” пераможцы Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі — 2008” у намінацыі “Найлепшы фотаальбом”.


Беларускія краявіды, зафіксаваныя ў розныя поры года і сутак, адлюстроўваюць асаблівасці і адценні зімы, вясны, лета ды восені, разам з світанкамі і закатамі, туманамі і навальніцамі, і сплятаюцца ў чароўную нізку мастацкіх твораў. Каб паказаць гэтую прыгажосць іншым, створаны фотаальбом “Мой шлях — Беларусь”, куды адабраны самыя лепшыя творы. Усяго на старонках альбома змешчана 86 фотаздымкаў. Гэтае выданне праз агульнадаступную мову фатаграфіі, якая не патрабуе перакладаў і тлумачэнняў, пашырае вядомасць нашай краіны, што знаходзіцца ў цэнтры Еўропы і адыгрывае немалаважную ролю ў развіцці сучаснага свету, але дагэтуль застаецца малавядомай. З дапамогай фотаальбома гледачы пабачаць не толькі вядомыя геаграфічныя месцы і помнікі архітэктуры — яны атрымаюць магчымасць, што асабліва цікава, зазірнуць у схаваныя ад асноўных дарог і турыстычных маршрутаў куткі Беларусі, якія захавалі “некранутую прыгажосць” і вядомы нават не ўсім жыхарам краіны...


Пра аўтара

Сайт Дзяніса Раманюка


Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

sale
Раманюк Дзяніс, Бышнёў Ігар, Кляшчук Анатоль
Таямнічая Зона — як забаронены плод — вабіла і вабіць многіх. Але толькі адзінкі змогуць трапіць сюды і пабачыць наступствы ўвачавідку. Яшчэ меней тых, хто назіраў страшныя падзеі ў першыя гады. Фатаграфія аб’ектыўна зафіксавала час да катастрофы і тыя змены, што адбываліся тут на працягу наступных дваццаці гадоў. Кніга ў вашых руках — гэта “сталкер”, які правядзе ў глыб Зоны, пакажа яе мінулы і сённяшні стан, дапаможа зразумець маштаб і ацаніць вынікі...
Раманюк Міхась
Альбом "Беларускія народныя строі" прафэсара Міхася Раманюка прысьвечаны аднаму з самых значных відаў народнай творчасьці беларусаў – нацыянальнаму адзеньню. Альбом складаецца з мастацка-графічных рэканструкцыяў і ўступнага тэкста аўтара. Альбом мае выключную эстэтычную і паліграфічную якасць.
Раманюк Дзяніс
Альбом “Беларусь” складаецца з пяці раздзелаў, што маляўніча і густоўна знаёмяць чытача з перлінамі гісторыі, народнага мастацтва, архітэктуры, прыроды і сталіцай Мінскам.