Лісты да Жазефіны : ваенныя шляхі французскага афіцэра. 1805–1812
9.20 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 250 g
Purchase
out of stock
Description

Кніга цалкам прададзеная.
ISBN 978-985-7125-67-8
Гэтая кніга – рэканструкцыяй жыццёвага шляху французскага афіцэра Шарля-Піліпа Фіта дэ Сусі – удзельніка шматлікіх ваенных кампаній Напалеона ў 1805–1812 гг. Шарль-Піліп быў прадстаўніком вядомага дваранскага роду, які пасля Рэвалюцыі 1789 г. імкнуўся знайсці сабе месца ў новых умовах і працягваў служыць Францыі. Асаблівае месца ў выданні займае апошні год жыцця афіцэра – удзел у вайне 1812 г.: драматычны і насычаны падзеямі эпізод, які адбываецца на беларускіх землях. Кніга абапіраецца на шматлікія дакументальныя сведчанні, якія захоўваюцца ў зборах Беларусі і Францыі. Асноўная гістарычная крыніца, якая дазваляе аднавіць падзеі, – унікальная калекцыя лістоў Шарля-Піліпа да жонкі Жазефіны, якая зберагаюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
ЗМЕСТ
ЧАСТКА І. КАРЭСПАНДЭНЦЫЯ ФІТА ДЭ СУСІ. ФРАНЦУЗСКІЯ РУКАПІСЫ Ў МІНСКУ, АДКУЛЬ ЯНЫ?
Карэспандэнцыя Шарля-Піліпа Фіта дэ Сусі
Як французскія рукапісы трапілі ў Беларусь
Паходжанне і юнацтва Ш.-П. Фіта Дэ Сусі

Пачатак службы ў войску 1799–1805
Ад’ютант Генерала Бамона 1805–180
1805, Аўстрыя
1806, Баварыя
Ад’ютант генерала Келермана 1807–1811
1807, Прусія
1807, Іспанія
1808, Партугалія – Іспанія
1809, Іспанія
1810, Іспанія
1811, Іспанія
Ад’ютант генерала Вацье, 1812
Руская кампанія 1812
Крыніцы і літаратура
Рэзюмэ
Резюме
Resume
Summary
Дадатак
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець
Products You May Like
Аўтары нумару: Генадзь Сагановіч, Алена Вернікоўская, Яраслаў Ходак, Штэфан Родэвальд, Сяргей Саўчанка, Аляксандр Груша, Джавані Леві, Андрэй Антонаў, Наталля Бандарэнка, Станіслаў Рудовіч, Алесь Смалянчук, Лявон Баршчэўскі, Ігар Клімаў, Максім Шчадровіч, Віталь Галубовіч, Сяргей Запрудскі, Юрась Лаўрык, Валеры Пазнякоў, Анастасія Скеп’ян, Валянціна Лебедзева, Эмануіл Іофэ, Юры Грыбоўскі, Вольга Коваль, Таццяна Буйневіч.
Кніга факусуецца на ранняй гісторыі аднаго з найбольш загадкавых балцкіх народаў – прусаў, якія ў сваім краі перш былі анямечаныя і страцілі мову, а тады іх нямецкамоўных нашчадкаў і зусім прагналі. Дзяржаўная тэакратыя на чале з кіраўніком – вярхоўным жрацом Крыве-Крывейтам ды яго памочнікамі жрацамі-вайдзіламі, а таксама яе перадгісторыя ды паслягісторыя – пад увагай у гэтай кнізе, зборніку рэлігіязнаўча-гістарычных артыкулаў.
Аўтары нумару: Алена Андросік, Thomas M. Bohn, Андрэй Вардамацкі, Васіль Варонін, Дзмітрый Віцько, Аляксей Махнач, Аляксандр Пагарэлы, Сергей Полехов, Ірына Раманава, Генадзь Сагановіч, Альбіна Семянчук.