Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Небыцця не існуе

Небыцця не існуе
2.30 BYN
Size: 145x200 mm
Weight: 450 g

Purchase

out of stock
ProseГісторыяМэмуарыПубліцыстыкаФілязофіяPoetryГарадзенская бібліятэкаСяўрук Пётр

Description

Невядомыя старонкі нацыянальнага руху / Укл., уступн. тэксты, камент. і карэктура: Андрэй Вашкевіч і Сяргей Токць. — Гародня—Wrocław, 2008. — 240 с.: іл. — (Гарадзенская бібліятэка).

ISBN 978-83-89185-68-6

 

Чалавек фармату Пётра Сяўрука — гэта рэдкасць у гісторыі беларускага руху. Праўда, шмат хто з выдатных прадстаўнікоў беларускага народу зрабіў значна больш за Сяўрука, але ніхто з іх не атрымаў ад лёсу так мала часу на выкананне свае жыццёвай місіі. Пётр Сяўрук пражыў усяго 24 гады. У такім узросце ў нармальны час большасць толькі пачынала адчуваць патрэбу далучэння да грамадскай ці палітычнай дзейнасці. Пятру Сяўруку давялося жыць у пераломным моманце гісторыі, у час падзення Расейскай імперыі і нараджэння палітычных патрабаванняў народа, эліты якога зусім нядаўна марылі толькі аб тым, каб “людзьмі звацца”. Дзяцінства і маладосць прайшла ў час бурлівых падзеяў у Расеі, дзе апынуўся ён разам з паўтарамільённай масай бежанцаў з заходняй Беларусі. На багатым Паволжы быў сведкам голаду і пераўтварэння квітнеючай правінцыі ў зону смерці.

(Я. Мірановіч, Пётр Сяўрук і сучаснасць, фрагмэнт)

 

ЗМЕСТ

З іх пачыналася сучасная беларуская ідэя нацыянальнай незалежнасці
Пётр Сяўрук і сучаснасць
Жыццёвая дарога Пятра Сяўрука і яго час
Беларускі нацыянальны рух на Скідзельшчыне

ПУБЛІЦЫСТЫКА
Мова і нацыя
Аб беларускай літэратуры
Аб мове, народзе і друку ў роднай мове (з поваду 20-х угодкаў беларускай прэсы)
Родная мова і навука. Да “Заранкі”
Агляд жыцьця Заходняе Беларусі
Даклад аб стане гурткоў Таварыства
Беларускія школы ў Горадзенскім павеце
Аб Беларускай прэсе
Нацыя і нацыяналізм
Аб чым пішуць газэты
Хто сьвядомы чалавек
Да “правадыроў” беларускага народу
Ліст да кіраўніцтва Таварыства Беларускай Школы

У ПОШУКАХ СЭНСУ ЖЫЦЦЯ: ФІЛАСОФСКІЯ РАЗВАЖАННІ П. СЯЎРУКА
Бо ёсьць
Моя философия
Мое исповедание
Што такое п’янства
Краса і радасьць жыцьця
Самаўзгадаваньне
Тэстамэнт свабоды
Права на зямлю

ПАЭЗІЯ
Селяне цёмныя пакутнай Беларусі
Пра сваю працу
Не хачу
Вымаганьне
Песьні сэрца
Як пачуеш…
Хто шчасьця жадае
Здавальненьне
Памяці Казімера Сваяка
Найвялікшая ў жыцьці людзкая задача
Прыкметы
Пранясі мяне лёт па-над жыцем
Песьня ратая-беларуса
Як сум у душэ маей таўпіцца
Маё
Самае лепшае
У касьбу
Мне не страшна
Камбінацыя думак М. Багдановіча
Міхасю Васільку
Вязьням
Памяці Максіма Багдановіча
Чаго сэрца баліць?
Гляне сонца з-за хмараў
Адказ на пытаньне Максіма Багдановіча
Розныя колеры вясёлкавай дугі
На магілу М. Багдановіча
Нудную песьню вецер заводзіць
Абгарнуліся родныя далі туманамі
Мы маліліся…
Песьня сьмерці. Насьледаваньне з Некрасава
Працоўны Волат, бяры свій молат…
Я працую як вол — Пан без працы жыве…
Ўсё шуміць і шуміць векавечны наш бор…
Якубу Коласу
З зімовых настрояў
Беларусь! Ты мой край дарагі
Запалілася сэрца каханьнем
Я радзіўся ў краіне лясоў і балотаў
Нашто сэрца мае растраўляеце

ПРОЗА
Тайна маны
Гісторыя аднае сьмерці
Чыталі
Споведзь Беззямельнага

ЛІСТАВАННЕ

УРЫЎКІ З ДЗЁННІКА (1921—1929 г.)

І не гарэлі, і сёння патрэбныя
Каментары
БІБЛІЯГРАФІЯ публікацый твораў Пятра Сяўрука і прац аб яго жыцці і творчасці

***


АД ВЫДАЎЦОЎ

“Небыцця не існуе. Невядомыя старонкі нацыянальнага руху” — трэці том заснаванай намі ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКІ.

Пётр Сяўрук (1905—1929) быў актыўным удзельнікам беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі ў 1920-х гг., адным з лідэраў Таварыства беларускай школы на Гарадзеншчыне. Пайшоўшы з гэтага свету ў 24 гады, П. Сяўрук пакінуў багатую рукапісную спадчыну. П. Сяўрук пісаў на беларускай і рускай мовах філасофскія і публіцыстычныя творы, вершы і апавяданні, вёў дзённік, у якім занатоўваў і каментаваў падзеі тагачаснага жыцця Заходняй Беларусі. Большасць з напісанага П. Сяўруком ніколі не друкавалася. Спадчына П. Сяўрука — гэта погляд мясцовага дзеяча нацыянальнага руху, які дазваляе сучаснаму чытачу больш глыбока зразумець гістарычныя падзеі той складанай і гераічнай эпохі ў гісторыі беларускага народа.

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Лістота Ніна
Дваццаць гісторый кахання рэальных людзей… Дваццаць спроб даведацца, што ж такое яно, каханне па-беларуску. Унікальнасць зборніка ў тым, што вы патрапляеце не толькі ў мастацкі свет, але і нібыта ў рэаліці-шоу. Вы пачуеце шчырыя споведзі і вядомых асобаў – мастакоў, тэатралаў, музыкаў, і звычайных, на першы погляд, людзей – але любові і жарсцям паміж імі маглі б пазайздросціць нават галівудскія зоркі.
Зубовіч Яўген
Другая кніга рамана “Беларускі палкоўнік” – гэта працяг гісторыі магілёўскага шляхціца Канстанціна Паклонскага. Дзеяньне адбываецца ў час “крывавага патопу” 17 стагодзьдзя. На старонках кнігі ажываюць вядомыя гістарычныя постаці, а падзеі разгортваюцца ў Магілёве, Крычаве, Горадні і Новым Быхаве. Каханьне і здрады, вера ў Бога і інтрыгі, вайна і прага міру, расчараванасьць і надзея – усё гэта вымагае няпростых рашэньняў, якія давядзецца прымаць галоўнаму герою…
Гулік Робэрт ван
Роберт ван Гулік — нідэрландскі пісьменнік і ўсходазнаўца, найбольш вядомы дзякуючы цыклу твораў пра суддзю Дзі, які разам са сваімі памочнікамі Ма Чжунам, Цяа Таем, радцам Хунам і былым махляром Таа Ганем расследуе загадкавыя злачынствы ў падуладных яму акругах. У апавяданнях са зборніка “Следства вядзе суддзя Дзі” аўтар выкарыстоўвае прыёмы, распрацаваныя кітайскай дэтэктыўнай літаратурай, у тым ліку паралельнае расследаванне некалькіх злачынстваў адначасова.