Запісы БІНіМ. №32
11.00 BYN
Size: 145x200 mm
Weight: 610 g
Purchase
Description
Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. №32. — Навукова-папулярны альманах аб беларускай эміграцыі. — Belarusan Institute of Arts and Sciences: New York—Mіensk, 2009. — 604 c.Тэма нумару — травэлёгі (падарожныя нататкі).
У нумары друкуецца артыкул Лявона Юрэвіча “Моваю травэлёгу”, Навума Галяшэвіча “Травэлёг Уладзімера Дудзіцкага”, “Падарожныя запісы Самуэля Кіхэля пра Горадню й Вільню 1586 г.” падрыхтаваў Генадзь Сагановіч.
Зьмяшчаюцца ўспаміны Зоры Кіпель “Знаёмства з Аляскай” ды падарожныя нататкі Лявона Юрэвіча “Манастырскі дзёньнік” — пра паездку і працу ў бібліятэцы манастыра Расейскай зарубежнай праваслаўнай царквы ў Джорданвіле (штат Нью-Ёрк).
Друкуюцца таксама ўспаміны пасла польскага сойму ў 1928 г. Аляксандра Стагановіча з грунтоўным уводным артыкулам гісторыка Алеся Пашкевіча і такімі ж грунтоўнымі ягонымі камэнтарамі.
У разьдзеле “Творы” — “Несантымэнтальнае падарожжа” Антона Адамовіча, “Госьці з Тунісу” Аўгена Кавалеўскага, “Відавочца” Паўла Касьцюкевіча.
Макс Шчур напісаў артыкул “Вялікі няўдачнік” пра Вячаслава Разумовіча-Хмару.
Архівы Міколы Абрамчыка і Дзьмітрыя Касмовіча. Першы знік, і следу па ім не засталося, а другі захаваўся. На гэтую тэму артыкулы Янкі Запрудніка “Да загадкі дзяржаўнага архіву БНР у Міколы Абрамчыка” і Натальлі Гардзіенкі “Архіў Дзьмітрыя Касмовіча”.
У рубрыцы “Кніжная Паліца” — рэцэнзія “Кніга падлікаў і пралікаў” на фаліянт Юрыя Гарбінскага “Рэлігійны друк на эміграцыі”, Лявон Юрэвіч пра зборнік “Асоба й час” і шмат іншых цікавінак.
Паглядзець апісаньне цалкам
Products You May Like
Гэты нумар, прысьвечаны філёлягу Алене Юрэвіч (1928—2006). Друкуецца шэраг матэрыялаў, у тым ліку ўспаміны пра яе Вітаўта Кіпеля, ды бібліяграфія яе працаў.
Кніга Зьмітра Саўкі (1965–2016) выходзіць на трэція ўгодкі ягонай заўчаснай смерці. Гэта 50-гадовая гісторыя Беларуска-Амерыканскага Задзіночання, а таксама ўспаміны сябраў гэтай арганізацыі. Складзеныя разам, тэксты адлюстроўваюць арганізацыйныя і персанальныя аспекты больш як паўвекавога існавання Беларускай Цывілізацыі ў Амерыцы.
У кнізе распавядаецца пра адну з найбуйнейшых беларускіх арганізацыяў у ЗША — Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, што дзейнічае ад 1951 г. па сёньня. Аўтар разглядае гісторыю арганізацыі на фоне падзеяў жыцьця беларускай эміграцыі, палітычнага й царкоўнага расколу, а таксама замежнай і ўнутранай палітыкі ЗША.














